Зы́зы ’стан абуранасці, злосці’ (слонім., Нар. лекс.). Параўн. рус. дыял. зы́зый, укр. зи́зий, польск. zyz ’касавокі’. Можа, ’абураны да таго, што яго перакасіла’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зы́знуць ’ударыць’, ’апухаць’ (Шат.). Укр. дзи́знути ’хутка пранесціся, праляцець (пра камень)’. Параўн. азызнуць ’азябнуць’, азызаць ’апухаць’ (гл.). Параўн. славац. zízať ’паглядваць’, славен. zízati ’ссаць, асабліва грудзі’. Можа, ’ударыць так, што зрабіць касавокім’, ’апухнуць так, што зрабіцца касавокім’. Гл. зызы. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)