Зубрэ́вічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Зубрэ́вічы
Р. Зубрэ́віч
Зубрэ́вічаў
Д. Зубрэ́вічам
В. Зубрэ́вічы
Т. Зубрэ́вічамі
М. Зубрэ́вічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЗУБРЭ́ВІЧЫ,

вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр Дубраўскага с/с і калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Орша, 110 км ад Віцебска, 10 км ад чыг. ст. Копысь. 446 ж., 209 двароў (1997). Цэх па вырабе макароны. Сярэдняя школа, фізкульт.-спарт. комплекс, б-ка, аптэка, аддз. сувязі.

т. 7, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Зубрэвічы (в., Дзяржынскі р-н) 4/239 (к.), 603

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Зубрэвічы (в., Аршанскі р-н) 1/485 (к.), 486; 4/603; 9/530

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ПЫСКІ ПАВЕ́Т.

Існаваў у 1777—96, 1802—61 у Магілёўскай губ. Цэнтр — г. Копысь. Утвораны на частцы тэр. скасаваных Аршанскай і Магілёўскай правінцый паводле імператарскага ўказа ад 22.3.1777. Пл. каля 2,3 тыс. км². Уключаў 115 маёнткаў, мястэчкі Абольцы, Барань, Зубрэвічы, Саколіна, Смаляны, Стараселле, Талачын. У 1794 да К. п. далучана тэр. на З ад р. Друць з мястэчкамі Абчуга, Бобр, Зарэчны Талачын, Крупкі, пасля чаго пл. павета склала каля 3,1 тыс. км². У 1796 К.п. скасаваны, у 1801 адноўлены. Паўторна скасаваны ў 1861, тэр. ўключана ў Аршанскі, Горацкі, Магілёўскі і Сенненскі пав.

В.​Л.​Насевіч.

т. 8, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)