зру́бна-карка́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зру́бна-карка́сны зру́бна-карка́сная зру́бна-карка́снае зру́бна-карка́сныя
Р. зру́бна-карка́снага зру́бна-карка́снай
зру́бна-карка́снае
зру́бна-карка́снага зру́бна-карка́сных
Д. зру́бна-карка́снаму зру́бна-карка́снай зру́бна-карка́снаму зру́бна-карка́сным
В. зру́бна-карка́сны (неадуш.)
зру́бна-карка́снага (адуш.)
зру́бна-карка́сную зру́бна-карка́снае зру́бна-карка́сныя (неадуш.)
зру́бна-карка́сных (адуш.)
Т. зру́бна-карка́сным зру́бна-карка́снай
зру́бна-карка́снаю
зру́бна-карка́сным зру́бна-карка́снымі
М. зру́бна-карка́сным зру́бна-карка́снай зру́бна-карка́сным зру́бна-карка́сных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зру́бна-мурава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зру́бна-мурава́ны зру́бна-мурава́ная зру́бна-мурава́нае зру́бна-мурава́ныя
Р. зру́бна-мурава́нага зру́бна-мурава́най
зру́бна-мурава́нае
зру́бна-мурава́нага зру́бна-мурава́ных
Д. зру́бна-мурава́наму зру́бна-мурава́най зру́бна-мурава́наму зру́бна-мурава́ным
В. зру́бна-мурава́ны (неадуш.)
зру́бна-мурава́нага (адуш.)
зру́бна-мурава́ную зру́бна-мурава́нае зру́бна-мурава́ныя (неадуш.)
зру́бна-мурава́ных (адуш.)
Т. зру́бна-мурава́ным зру́бна-мурава́най
зру́бна-мурава́наю
зру́бна-мурава́ным зру́бна-мурава́нымі
М. зру́бна-мурава́ным зру́бна-мурава́най зру́бна-мурава́ным зру́бна-мурава́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ЗВАНІ́ЦА,

збудаванне для размяшчэння званоў. Ва ўсх. славян упершыню згадваецца ў 988. Найб. раннія З. вядомы ў Кіеве (Ірынінскай і Дзесяціннай цэрквах) з 1107 ва Уладзіміры, Ноўгарадзе-Северскім, Полацку. Крыніцай развіцця іх форм былі абарончыя вежы са званом і металічным білам для гукавога апавяшчэння. Іканаграфічныя матэрыялы, гравюры 15—17 ст. сведчаць, што на Беларусі З. мелі сакральныя пабудовы Віцебска, Магілёва, Нясвіжа, Клецка, Гродна і Брэста і інш. Яны былі драўляныя, мураваныя і драўляна-мураваныя. Драўляныя паводле тыпу канструкцыі бываюць слупавыя, каркасныя, зрубныя, зрубна-каркасныя. Найб. простыя З. — слупавой канструкцыі з перакладзінай, на якую падвешвалі звон, або козлы з брусоў, якія ставілі побач з царквою або касцёлам (в. Ражкоўка Камянецкага р-на). У іх часам быў подыум з дошак і стрэшка ці 4-схільны дах. Пазней З. ашалёўвалі дошкамі. Яны мелі гарыз. бэлькі, што дазваляла рабіць іх 2-яруснымі і размяшчаць званы на бэлечнай крыжавіне пад дахам. Больш трывалыя зрубныя З. Часцей сустракаюцца зрубна-каркасныя, дзе зрубам-чацверыком былі ніжнія ярусы, а верхні рабіўся каркасным і завяршаўся стромкім дахам (г.п. Шарашова Пружанскага р-на, 1799; в. Дуды Іўеўскага р-на; в. Чэрск Брэсцкага р-на, абедзве 18 ст., і інш.). Вядомы і мураваныя, асобна збудаваныя З. (в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на, 16 ст.). Іх верхнія ярусы часам былі глухія і мелі спец. праёмы, якія зачыняліся аканіцамі (г. Слуцк, 18 ст.; г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на, 17 ст.; в. Моладава Іванаўскага р-на, пач. 20 ст.). Будавалі З. ў арх. стылях адпаведна часу. Яны фланкіравалі фасады сакральных пабудоў абарончага тыпу 16—17 ст. (в. Сынковічы Зэльвенскага, в. Мураванка Шчучынскага, в. Камаі Пастаўскага р-наў), а таксама шматлікія 2-вежавыя касцёлы 17—18 ст. У царк. архітэктуры існавалі З.-дабудовы. Яны размяшчаліся над прытворам ці перад ім (в. Гнезна Ваўкавыскага р-на, 16 ст.; г.п. Заслаўе, 16 ст., і інш.). Вядомы З.-брамы: зрубныя, мураваныя, зрубна-мураваныя, якія ставіліся пры ўваходзе на двор царквы (касцёла); іх ніжні ярус выконваў ролю брамы. Дабудова З. з боку прытвора была пашырана ў 19 — пач. 20 ст. (Пакроўскі сабор у г. Баранавічы), у тым ліку пры рэканструкцыі уніяцкіх цэркваў (в. Моладава Іванаўскага, в. Рамель Столінскага, в. Порплішча Докшыцкага, в. Хаціслаў Маларыцкага р-наў і інш.) і некаторых касцёлаў пад правасл. храмы.

А.І.Лакотка.

Званіца ў в. Чэрск Брэсцкага раёна. 18 ст.
Званіца ў в. Ражкоўка Камянецкага раёна Брэсцкай вобл. 19 ст.
Званіца Пакроўскага сабора ў г. Баранавічы Брэсцкай вобл. 1924—31.

т. 7, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)