зро́слы, -ая, -ае.

1. Які зросся з чым-н. у адно цэлае.

Зрослыя пялёсткі.

Зрослыя арэхі.

2. Пакрыты расліннасцю, зарослы.

Зрослая густой травой пожня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зро́слы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зро́слы зро́слая зро́слае зро́слыя
Р. зро́слага зро́слай
зро́слае
зро́слага зро́слых
Д. зро́сламу зро́слай зро́сламу зро́слым
В. зро́слы (неадуш.)
зро́слага (адуш.)
зро́слую зро́слае зро́слыя (неадуш.)
зро́слых (адуш.)
Т. зро́слым зро́слай
зро́слаю
зро́слым зро́слымі
М. зро́слым зро́слай зро́слым зро́слых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зро́слы сро́сшийся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зро́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зросся з чым‑н. у адно цэлае; злучаны ў адно цэлае ў працэсе росту. Зрослыя пялёсткі. Зрослыя агуркі.

2. Пакрыты расліннасцю; зарослы, парослы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сро́сшийся

1. прич. які́ (што) зро́сся;

2. прил. зро́шчаны, зро́слы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

accrete

[əˈkri:t]

1.

v.i.

1) зраста́цца

2) нараста́ць

3) выкліка́ць зраста́ньне

2.

adj. Bot.

зро́слы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

connate

[ˈkɑ:neɪt]

adj.

1) прыро́джаны, прыро́дны

2) аднача́сна наро́джаны, паўста́лы

3) свая́цкі, падо́бны (нату́раю)

4) Biol. зро́слы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

МІЗІ́ДЫ (Mysidacea),

атрад ракападобных жывёл тыпу членістаногіх. 4 падатр., 765 відаў. Вядомы з карбону (каля 350 млн. гадоў назад). Пашыраны ва ўсіх акіянах да глыб. 8,7 км; трапляюцца ў прэсных водах, вадаёмах пячор. Марскія віды могуць канцэнтравацца ў вял. колькасці. Жывуць у тоўшчы вады і на дне. На Беларусі (азёры Воласа, Дрысвяты, Браслаўскі р-н) — прэснаводная М. рэліктавая (M. relicta) занесена ў Чырв. кнігу.

Даўж. звычайна да 2,5 см (прэснаводнай да 2,2 см), глыбакаводных — да 37 см. Знешне нагадваюць маленькіх паўпразрыстых крэветак. Галавагрудны шчыток зрослы з 3 груднымі сегментамі. Вочы сцябліністыя, вялікія. Адна пара нагасківіц. Грудныя ногі (8 пар) двухгалінкавыя, брушныя часткова рэдукаваныя, хваставыя добра развітыя, у многіх нясуць орган раўнавагі — статацыст. Кормяцца сестонам, водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі. Яйцы выношваюць у вывадкавай сумцы. Развіццё прамое (без лічынкі). Ядомыя. Корм для рыб.

Л.​Л.​Нагорская.

Мізіда прэснаводная.

т. 10, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)