Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
астэры́ск
(гр. asteriskos = зорачка)
друкарскі наборны знак у выглядзе зорачкі, які выкарыстоўваюць для абазначэння спасылак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Мігдалікі ’бліскучыя зорачкі ці крыжы з адлюстраваннем святога, якія апраўляліся ў металічны абадок пад шклом і насіліся жанчынамі на шыі’ (слонім., кобр., Шн. 3; Малч.). Да мігдал (гл.). Параўн. міндаліна ’жаўлак у горнай пародзе’ (БелСЭ, 7).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛАНЦУГО́ВАЯ ПЕРАДА́ЧА,
механізм для перадачы вярчэння паміж паралельнымі валамі пры дапамозе двух жорстка замацаваных на іх зубчастых колаў, праз якія перакінуты бясконцы ланцуг. Гарантавана ад праслізгання, мае даволі высокі (да 0,96—0,97) ккдз. Выкарыстоўваецца ў транспартных, сельскагаспадарчых і інш. машынах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сняжы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Крышталік снегу ў выглядзе зорачкі. Ціха ападалі, кружыліся рэдкія сняжынкі.Лынькоў.Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы, Падаюць бялюткі за маім акном...Трус.З галінак сыпаліся, пабліскваючы на сонцы, сухія прамарожаныя сняжынкі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛу тэхніцы,
дэталь машыны, прызначаная для перадачы вярчальнага намагання і падтрымання насаджаных на яе іншых дэталяў. Адрозніваюць валы прамыя (гладкія, ступеньчатыя, шліцавыя, кулачковыя), каленчатыя валы, гнуткія валы і інш. Паводле прызначэння бываюць валы перадач, нясучыя зубчастыя колы, шківы, зорачкі і карэнныя, на якіх акрамя дэталяў перадач замацоўваюць рабочыя органы машыны (колы турбін, крывашыпы і інш.). Валы разлічваюць на трываласць, жорсткасць і ваганне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРО́ННЫЯ ВЫ́РАБЫ,
харчовыя вырабы з прэснага, замешанага на вадзе і высушанага да вільготнасці 12,5—13% пшанічнага цеста. Да іх адносяцца макарона, вермішэль, локшына, фігурныя вырабы (ракавінкі, зорачкі) і інш. Вырабляюць з мукі вышэйшых гатункаў, якая багата пратэінамі. Вызначаюцца добрым смакам, высокай пажыўнасцю і каларыйнасцю (1,5 кДж на 100 г М.в.), лёгкасцю прыгатавання; доўга захоўваюцца без страты пажыўных і смакавых якасцей. Гл. таксама Макаронная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цямля́к, цемляка, м.
Пятля з рэменя, стужкі і пад. на ручцы шпагі, шаблі, якая надзяваецца на руку пры карыстанні зброяй. У дзеда захавалася шмат цікавых рэчаў з часоў рэвалюцыі і вайны: ордэны і медалі, граматы, чырвонаармейскія зорачкі, будзёнаўскі шлем, шашка з раменным цемляком і ножкамі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д ШАСЦЕ́РНЯЎ.
Засн. ў 1952 у Мінску. Першую прадукцыю даў у 1956. Асвоены выпуск больш як 1000 найменняў дэталей для гусенічных і колавых трактароў, аўтамашын, с.-г. машын, рухавікоў, помпаў, рэдуктараў і інш.Асн. прадукцыя (1999): цыліндрычныя і канічныя зубчастыя колы і валы (шасцерні і валы-шасцерні) з прамым, касым і спіральным зубам, зорачкі, шківы, чарвячныя перадачы; стальныя і штампаваныя пакоўкі, вырабы з метал. парашкоў, тавары нар. ўжытку, інструмент, спарт. інвентар. З 1994 наладжаны выпуск трактарных плугоў (20 мадэлей, ад 2- да 10-корпусных). Мае філіял у г. Смалявічы.