зно́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м.

Маленькае, звычайна апошняе, курынае яйцо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зно́сак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зно́сак зно́скі
Р. зно́ска зно́скаў
Д. зно́ску зно́скам
В. зно́сак зно́скі
Т. зно́скам зно́скамі
М. зно́ску зно́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зно́сак I, -ска м. обно́сок;

~скі насі́ць — обно́ски носи́ть

зно́сак II, -ска м. ма́ленькое кури́ное яи́чко

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зно́сак, ‑ска, м.

1. Маленькае, звычайна апошняе, курынае яйцо.

2. перан. Пра слабага, нікуды не вартага чалавека. — А мы зноскі якія, ці што? Не здолеем абсадзіць якіх дваццаць — трыццаць кіламетраў? Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зно́скі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Зно́скі
Р. Зно́сак
Зно́скаў
Д. Зно́скам
В. Зно́скі
Т. Зно́скамі
М. Зно́сках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зно́ска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зно́ска зно́скі
Р. зно́скі зно́сак
Д. зно́сцы зно́скам
В. зно́ску зно́скі
Т. зно́скай
зно́скаю
зно́скамі
М. зно́сцы зно́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вы́насакзносак’ (Мат. Гом.). Да вынасіць з суф. ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МАНА́ЕЎ (Віктар Сяргеевіч) (н. 7.8.1958, Мінск),

бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1980). Працуе ў Нац. акад. т-ры імя Я.​Купалы. Выканаўца лірычных, драм., трагікамедыйных роляў. Мастацтва М. адметнае шчырасцю, арганічнасцю, вытанчанай пластыкай, вострай гратэскнай формай у спалучэнні з глыбокім спасціжэннем псіхалогіі сцэн. характару, імправізацыйнасцю. Найб. значныя ролі: Адуванчык («Радавыя» А.​Дударава, Дзярж. прэмія СССР 1985), Мікіта Зносак («Тутэйшыя» Я.​Купалы, Дзярж. прэмія Беларусі 1992), Норман («Касцюмер» Р.​Харвуда), Гаральд («Гаральд і Мод» К.​Хігінса і Ж.-К.​Кар’ера), Іван («Арт» Я.​Рэзы ў Малым т-ры). З інш. роляў: Мікіта («Ажаніцца — не журыцца» паводле Далецкіх і М.​Чарота), Ян Губач («Ідылія» В.​Дуніна-Марцінкевіча), Арыэль («Бура» У.​Шэкспіра), Валерыо («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Валер, Пурсаньяк («Тарцюф», «Нежанаты мнагажэнец, або Залёты лана дэ Пурсаньяка» Мальера), Жадаў («Даходнае месца» А.​Астроўскага), Фядоцік («Тры сястры» А.​Чэхава), Юрка («Характары» паводле В.​Шукшына), Генрых («Дракон» Я.​Шварца), Фёдар («Памінальная малітва» Р.​Горына паводле Шолам-Алейхема), Апаліён («Ромул Вялікі» Ф.​Дзюрэнмата), Ён («Кантрабас» П.​Зюскінда ў Мінскім т-ры пад кіраўніцтвам Р.​Таліпава). Здымаецца ў кіно і на тэлебачанні: «Людзі на балоце», «Давай пажэнімся», «Чужая бацькаўшчына», «Ідзі і глядзі» і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.

Т.​Я.​Гаробчанка.

В.С.Манаеў.
В.Манаеў у ролі Нормана.

т. 10, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

яйцо, яйка / пад квахтухаю: поклад / няплоднае: баўтун / маленькае курынае: зносак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

камента́рый, ‑я; Р мн. ‑яў; м.

1. Тлумачэнне да якога‑н. друкаванага тэксту ў форме заўваг, зносак і пад. Фразеалогія арыгінала, захаваная [у перакладзе] Янкам Купалам, не патрабуе.. каментарыяў. Яна зразумела. Палітыка. // часцей мн. (камента́рыі, ‑яў). Выданне з тлумачэннямі да якога‑н. твора. Каментарыі да карт Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы. Выданне твораў Я. Коласа з каментарыямі.

2. часцей мн. (камента́рыі, ‑яў). Крытычныя і тлумачальныя разважанні на якую‑н. тэму. «Як прыгожа пахне лес, луг, рака і поле», — цытаваў Музін Краскіна і тут жа падсалоджваў уласнымі каментарыямі: «Колькі эмоцыі ў гэтых радках». Рылько.

[Лац. commentarius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)