Знаменскія (браты-спартсмены) 7/137
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНА́МЕНСКІЯ,
расійскія лёгкаатлеты-бегуны, засл. майстры спорту СССР (1936), браты. Нарадзіліся ў с. Зялёная Слабада Раменскага р-на Маскоўскай вобл. Скончылі 2-і Маскоўскі мед. ін-т (1941). Георгій Іванавіч (26.11.1903—28.12.1946), чэмпіён СССР па бегу на 5000 і 10 000 м (1939). У 1934—36 устанавіў 3 усесаюзныя рэкорды на дыстанцыях 1500 і 3000 м. Серафім Іванавіч (2.2.1906—7.5.1942), адзінаццаціразовы чэмпіён СССР (1934—40) па бегу на розныя дыстанцыі. У 1933—40 устанавіў 20 усесаюзных рэкордаў на дыстанцыях 1500, 2000, 3000, 5000, 10 000 м. Пераможцы шматлікіх міжнар. спаборніцтваў. З 1958 штогод праводзіцца Міжнар. лёгкаатлетычны мемарыял братоў З.
т. 7, с. 100
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зна́менскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
зна́менскі |
зна́менская |
зна́менскае |
зна́менскія |
| Р. |
зна́менскага |
зна́менскай зна́менскае |
зна́менскага |
зна́менскіх |
| Д. |
зна́менскаму |
зна́менскай |
зна́менскаму |
зна́менскім |
| В. |
зна́менскі (неадуш.) зна́менскага (адуш.) |
зна́менскую |
зна́менскае |
зна́менскія (неадуш.) зна́менскіх (адуш.) |
| Т. |
зна́менскім |
зна́менскай зна́менскаю |
зна́менскім |
зна́менскімі |
| М. |
зна́менскім |
зна́менскай |
зна́менскім |
зна́менскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)