змя́кнуць, -ну, -неш, -не; змяк, -кла; -ні; зак.

1. Стаць мяккім, размякнуць.

Кардон на дажджы змяк.

2. Тое, што і размякнуць (у 2 знач.).

Як прыйшло да справы, ён зусім змяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змя́кнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. змя́кну змя́кнем
2-я ас. змя́кнеш змя́кнеце
3-я ас. змя́кне змя́кнуць
Прошлы час
м. змя́к змя́клі
ж. змя́кла
н. змя́кла
Загадны лад
2-я ас. змя́кні змя́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час змя́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

змя́кнуць сов., прям., перен., разг. смя́кнуть;

кардо́н на дажджы́ змяк — карто́н на дожде́ смяк;

як прыйшло́ да спра́вы, ён зусі́м змяк — как косну́лось де́ла, он совсе́м смяк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змяк, ‑ла; зак.

1. Стаць мяккім; размякнуць. Папера змякла. Хлеб змяк.

2. Разм. Зрабіцца вялым; расслабіцца, абмякнуць. Змякла, стамілася цела. Шынклер. Бацька азірнуўся і адразу змяк. — А, Косця? Ты калі прыехаў? — Нядаўна з поезда! Быў ужо і дома. Карпюк.

3. Абл. Змокнуць. Ішоў [дзядуля] ад станцыі да Брудзянішак пехатою і трапіў пад заліўны дождж, змяк наскрозь і празяб. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смя́кнуть сов., прост.

1. (стать мягким) змя́кнуць, размя́кнуць;

2. (стать расслабленным, обмякнуть) змя́кнуць, абмя́кнуць;

3. перен. (утратить строгость) змя́кнуць, памякчэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обмя́кнуть сов., разг. абмя́кнуць, мног. паабмяка́ць, змя́кнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)