Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
змо́тваннеср.
1. сма́тывание, смо́тка ж.;
2. отма́тывание, смо́тка ж.;
1, 2 см. змо́тваць 1, 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
змо́тванне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. змотваць — зматаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
Матаючы, сабраць, наматаць.
З. пражу.
З. вуды (таксама перан.: спешна пакінуць якое-н. месца; разм.).
|| незак.змо́тваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.змо́тванне, -я, н.ізмо́тка, -і, ДМ -тцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сма́тываниезмо́тванне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смо́ткаж. змо́тка, -кі ж., змо́тванне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АРМАТУ́РНЫЯ РАБО́ТЫ,
комплекс работ па вырабе, укладцы ў форму ці ўстаноўцы на месца бетанавання (мантаж) арматурных элементаў жалезабетонных канструкцый. Уключаюць нарыхтоўку арматурных стрыжняў, выраб арматурных сетак ці каркасаў, іх зборку і ўстаноўку ў форму ці апалубку.
Стрыжні робяць з арматурнай сталі на спец. станках, сеткі і каркасы — на станках з гібачнай бэлькай. Плоскія сеткі і каркасы шыр. да 1 м вырабляюць кантактнай зваркай на зварачных машынах і аўтаматызаваных паточных лініях, прасторавыя каркасы збіраюць у асн. на гарыз. і верт. кандуктарах-маніпулятарах. Арматуру для папярэдне напружаных канструкцый да ўкладкі ў форму расцягваюць гідраўл. дамкратамі ці падаўжаюць награваннем да 300—450 °C. Арматуру для маналітных канструкцый (напр., плацін) зварваюць з сетак, каркасаў і інш. элементаў, устаўляюць у формы або апалубку кранамі, маніпулятарамі і да т.п.
Да арт.Арматурныя работы. Тэхналагічная схема вырабу шырокіх арматурных сетак на аўтаматызаванай паточнай лініі: 1 — стыкавая зварка стрыжняў; 2 — праўка стрыжняў; 3 — зварка сетак; 4 — падоўжная рэзка сетак; 5 — папярочная рэзка сетак; 6 — пакетаванне сетак; 7 — змотванне сетак у рулон; 8 — транспартаванне кантэйнера з пакетам сетак.Да арт.Арматурныя работы. Арматурны станок-аўтамат: 1 — прыёмнае прыстасаванне; 2 — праві́льны барабан; 3 — механізм падачы і рэзкі; 4 — пульт кіравання.