Змазачныя матэрыялы 4/583—584; 7/66, 210, 445, 446

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗМА́ЗАЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,

рэчывы з сукупнасцю ўласцівасцей, якімі абумоўлена іх змазачнае дзеянне. Выкарыстоўваюць для змазкі. Адрозніваюць вадкія (змазачнае масла, змазачна-ахаладжальныя вадкасці), пластычныя (пластычныя змазкі), цвёрдыя і газападобныя.

Цвёрдыя З.м. — парашкападобныя рэчывы (напр., графіт, дысульфіды малібдэну, вальфраму), мяккія металы (напр., індый, свінец), палімеры (найб. пашыраны політэтрафторэтылен), цвёрдыя арган. рэчывы (напр., мыла, воскі); газападобныя З.м. — індывід. газы, іх сумесі і пара некат. злучэнняў (напр., вуглевадародаў), выкарыстоўваюць для змазкі механізмаў, якія эксплуатуюцца ў асабліва цяжкіх умовах: высокіх (больш за 300 °C) і крыягенных т-рах, пры вял. нагрузках, высокім узроўні радыяцыі (напр., у ядз. рэактарах).

т. 7, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зма́зачнае

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
н. -
Н. зма́зачнае зма́зачныя
Р. зма́зачнага зма́зачных
Д. зма́зачнаму зма́зачным
В. зма́зачнае зма́зачныя (неадуш.)
Т. зма́зачным зма́зачнымі
М. зма́зачным зма́зачных

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зма́зачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зма́зачны зма́зачная зма́зачнае зма́зачныя
Р. зма́зачнага зма́зачнай
зма́зачнае
зма́зачнага зма́зачных
Д. зма́зачнаму зма́зачнай зма́зачнаму зма́зачным
В. зма́зачны (неадуш.)
зма́зачнага (адуш.)
зма́зачную зма́зачнае зма́зачныя (неадуш.)
зма́зачных (адуш.)
Т. зма́зачным зма́зачнай
зма́зачнаю
зма́зачным зма́зачнымі
М. зма́зачным зма́зачнай зма́зачным зма́зачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́ліўна-зма́зачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́ліўна-зма́зачны па́ліўна-зма́зачная па́ліўна-зма́зачнае па́ліўна-зма́зачныя
Р. па́ліўна-зма́зачнага па́ліўна-зма́зачнай
па́ліўна-зма́зачнае
па́ліўна-зма́зачнага па́ліўна-зма́зачных
Д. па́ліўна-зма́зачнаму па́ліўна-зма́зачнай па́ліўна-зма́зачнаму па́ліўна-зма́зачным
В. па́ліўна-зма́зачны (неадуш.)
па́ліўна-зма́зачнага (адуш.)
па́ліўна-зма́зачную па́ліўна-зма́зачнае па́ліўна-зма́зачныя (неадуш.)
па́ліўна-зма́зачных (адуш.)
Т. па́ліўна-зма́зачным па́ліўна-зма́зачнай
па́ліўна-зма́зачнаю
па́ліўна-зма́зачным па́ліўна-зма́зачнымі
М. па́ліўна-зма́зачным па́ліўна-зма́зачнай па́ліўна-зма́зачным па́ліўна-зма́зачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гару́ча-зма́зачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гару́ча-зма́зачны гару́ча-зма́зачная гару́ча-зма́зачнае гару́ча-зма́зачныя
Р. гару́ча-зма́зачнага гару́ча-зма́зачнай
гару́ча-зма́зачнае
гару́ча-зма́зачнага гару́ча-зма́зачных
Д. гару́ча-зма́зачнаму гару́ча-зма́зачнай гару́ча-зма́зачнаму гару́ча-зма́зачным
В. гару́ча-зма́зачны (неадуш.)
гару́ча-зма́зачнага (адуш.)
гару́ча-зма́зачную гару́ча-зма́зачнае гару́ча-зма́зачныя (неадуш.)
гару́ча-зма́зачных (адуш.)
Т. гару́ча-зма́зачным гару́ча-зма́зачнай
гару́ча-зма́зачнаю
гару́ча-зма́зачным гару́ча-зма́зачнымі
М. гару́ча-зма́зачным гару́ча-зма́зачнай гару́ча-зма́зачным гару́ча-зма́зачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

СІНТЭТЫ́ЧНЫЯ МА́СЛЫ,

вадкія арган. ці элементаарган. прадукты (крэмнійарганічныя вадкасці, эфіры фосфарнай, адыпінавай і інш. к-т, паліалкіленгліколі). Хімічна інертныя да металаў, гумы, фарбы і інш., малавыпаральныя; працаздольныя пры т-рах ад -100 да 400 °C. Выкарыстоўваюць змазачныя матэрыялы (гл. Змазачнае масла), цепланосьбіты, кампаненты пластычных змазак.

т. 14, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗМА́ЗКА ў тэхніцы,

1) змазачныя матэрыялы, якія памяншаюць трэнне і аблягчаюць працэсы мех. апрацоўкі металаў.

2) Змазачнае дзеянне змазачнага матэрыялу на паверхні трэння, у выніку якога памяншаюцца сіла трэння і зношванне паверхняў.

3) Падача змазачнага матэрыялу да паверхні слізгання ці качэння дэталей. Спосабы З. вызначаюцца функцыямі і ўмовамі работы вузла трэння, уласцівасцямі змазачнага матэрыялу.

4) Кансервацыйныя матэрыялы і матэрыялы для герметызацыі (ушчыльняльнікі). Выкарыстоўваюць для прадухілення карозіі метал. вырабаў пры захаванні і эксплуатацыі і ўшчыльнення злучэнняў дэталей машын (гл. Пластычныя змазкі).

т. 7, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

экано́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак.

1. што. Разумна расходаваць, эканомна выкарыстоўваць. Святлану на ўсіх сходах у прыклад ставілі — што і рабіць стараецца, нормы перавыконвае, гаруча-змазачныя матэрыялы эканоміць. Місько. Сувязь абарвалася. Павел яшчэ раз праверыў кірунак, адзначыў месца, дзе застаўся карабель, і выключыў ліхтар. Трэба было эканоміць электраэнергію. Шыцік. // Выкарыстоўваць найбольш мэтанакіравана, ашчадна. Эканоміць кожную мінуту рабочага часу. □ Быў аддадзены загад дыверсійным групам эканоміць тол. Усе адчувалі — рыхтуецца нейкая вялікая аперацыя. Дзенісевіч.

2. Максімальна скарачаць выдаткі. Эканоміць на матэрыялах. □ Білеты былі вельмі дарагія і пасля прыходзілася моцна эканоміць, сядзець на хлебе і вадзе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НАФТАПЕРАПРАЦО́ЎЧАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

спецыялізаваная галіна прамысловасці па выпуску маторнага і кацельна-пячнога паліва, змазачных і электраізаляцыйных матэрыялаў, растваральнікаў, матэрыялаў для дарожнага пакрыцця, нафтахім. сыравіны і інш.

Упершыню нафтаперапрацоўка ў прамысл. маштабе ажыццёўлена ў Расіі на з-дзе, пабудаваным у 1745 на р. Ухта. Першы нафтаперагонны з-д з кубамі перыядычнага дзеяння пабудаваны прыгоннымі сялянамі братамі Дубінінымі паблізу г. Маздок. З-д для перагонкі бакінскай нафты дзейнічаў у 1837—39. У 1869 у Баку дзейнічалі 23 нафтаперагонныя з-ды, а ў 1873—80—80 з-даў, здольных даваць 16 350 т газы ў год. У дарэв. Расіі ў выніку слабага развіцця аўтамабільнай і авіяц. прам-сці попыт на бензін цалкам задавальняўся бензінам прамой перагонкі. Распрацоўка новых тэхналогій перапрацоўкі нафты з мэтай атрымання больш каштоўных прадуктаў пачаўся пазней і дасягнуў высокіх паказчыкаў у гады Сав. улады. У 1840-я г. нафтаперагонныя з-ды ўзніклі ў Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі. У наш час сусв. лідэрамі ў галіне Н.п. з’яўляюцца ЗША, Вялікабрытанія, Расія, Францыя, ФРГ, Японія, краіны Блізкага і Сярэдняга Усходу.

На Беларусі фарміраванне Н.п. пачалося з уводам у эксплуатацыю ў 1963 Полацкага нафтаперапрацоўчага з-да (Наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Нафтан»), З 1975 прадукцыю дае Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Асн. прадукцыя гэтых з-даў: бензін, дызельнае паліва, газа, мазут, змазачныя маслы, бітумы і інш. Нафта для перапрацоўкі паступае на гэтыя з-ды па адгалінаваннях магістральнага нафтаправода «Дружба». У 1998 Н.п. Беларусі ажыццявіла першасную перапрацоўку 11 539 тыс. т нафты, у выніку атрымана (тыс. т); бензіну — 2018, дызельнага паліва — 3318, топачнага мазуту — 4453 і інш. матэрыялаў. Гл. таксама Нафтаздабыўная прамысловасць, Нафтаперапрацоўка.

Да арт. Нафтаперапрацоўчая прамысловасць. Нафтаперапрацоўчы комплекс у г. Наваполацк.

т. 11, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)