Ваенныя злачынцы 1/112, 415; 2/552—553; 3/184, 423; 4/159, 477; 7/373, 547; 10/207

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЕ́ННЫЯ ЗЛАЧЫ́НЦЫ,

у міжнародным праве асобы, вінаватыя ў злачынствах супраць міру і чалавецтва, у парушэнні нормаў права ва ўзбр. канфліктах (раней наз. законы і звычаі вайны). Прынцыпы адказнасці ваенных злачынцаў былі ўстаноўлены ў 1945 статутамі Міжнародных ваенных трыбуналаў (гл. Нюрнбергскі працэс, Такійскі працэс), створаных для суда над ням. і яп. ваеннымі злачынцамі 2-й сусв. вайны. Злачынствамі супраць міру з’яўляюцца планаванне, падрыхтоўка, развязванне і вядзенне захопніцкай вайны і інш., супраць чалавецтва — забойствы, вынішчэнне, зняволенне, ссылка, ганенні па паліт., расавых або рэліг. матывах. Да парушэнняў законаў і звычаяў вайны (ваенныя злачынствы) належаць: забойства, катаванне або вываз у рабства цывільнага насельніцтва акупіраванай тэр., забойства і катаванне ваеннапалонных або заложнікаў, бессэнсоўнае разбурэнне гарадоў, вёсак і інш. Для ваенных злачынцаў не існуюць тэрміны даўнасці (напр., паводле міжнар. канвенцыі 1968 вінаватыя ў ваен. злачынствах і саўдзеле ў іх прадстаўнікі дзярж. уладаў і прыватныя асобы нясуць адказнасць незалежна ад часу здзяйснення злачынства), ім не даецца права на прытулак. Ваенныя злачынцы падлягаюць выдачы. На 1-й сесіі Ген. Асамблеі ААН дэлегацыя Беларусі перадала спіс вінаватых у злачынствах на акупіраваных бел. землях у час 2-й сусв. вайны (каля 1200 ваенных вязняў), аднак ніхто з іх не быў выдадзены зах. дзяржавамі (ЗША, Канада, ФРГ і інш.) для прыцягнення да адказнасці там, дзе былі ўчынены злачынствы. Рашэннем Савета Бяспекі ААН (1993) створаны Міжнар. трыбунал для разгляду спраў на асоб, якія абвінавачваюцца ў злачынствах на тэр. б. Югаславіі пасля 25.6.1991.

Літ.:

Алексеев Н.С. Злодеяния и возмездие: Преступления против человечества. М., 1986;

Мартыненко Б.А. Нацистские военные преступники в США и других странах НАТО. Киев, 1988.

т. 3, с. 445

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шпана́, -ы́, ж., звычайна зб. (разм., неадабр.).

Злачынцы, жулікі, бадзягі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злачы́нца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. злачы́нца злачы́нцы
Р. злачы́нцы злачы́нцаў
Д. злачы́нцу злачы́нцам
В. злачы́нцу злачы́нцаў
Т. злачы́нцам злачы́нцамі
М. злачы́нцу злачы́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

злачы́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. злачы́нка злачы́нкі
Р. злачы́нкі злачы́нак
Д. злачы́нцы злачы́нкам
В. злачы́нку злачы́нак
Т. злачы́нкай
злачы́нкаю
злачы́нкамі
М. злачы́нцы злачы́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

злачы́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. злачы́нец злачы́нцы
Р. злачы́нца злачы́нцаў
Д. злачы́нцу злачы́нцам
В. злачы́нца злачы́нцаў
Т. злачы́нцам злачы́нцамі
М. злачы́нцу злачы́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

capture1 [ˈkæptʃə] n.

1. захо́п, палане́нне, узя́цце ў пало́н

2. злаўле́нне, злоў (злачынцы)

3. трафе́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ekstradycja

ж. юр. экстрадыцыя; выдача злачынцы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

лю́мпен-пралетарыя́т

(ням. Lumpenproletariat)

дэкласаваныя слаі насельніцтва (басякі, жабракі, злачынцы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вменя́емость ж., юр. ная́ўнасць свядо́масці;

суд призна́л по́лную вменя́емость престу́пника суд прызна́ў ная́ўнасць свядо́масці ў злачы́нцы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)