зжаць, сажну, сажнеш, сажне; сажнём, сажняце; зак., што.

Зрэзаць пад корань сярпом або жняяркай (сцяблы збожжавых злакаў, траву і інш.). Зжаць авёс. Зжаць жыта. / Пра поле, участак. Аралі і сеялі самі, Дык самі і нівы сажнём. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́та, ‑а, М жыце, н.

1. Аднагадовая расліна сямейства злакавых, зерне якой скарыстоўваецца для прыгатавання хлеба. Зжаць жыта. Звезці жыта ў гумны. Абмалаціць жыта. □ З каласоў завязалі Бараду, як вялося, Каб трубою, казалі, Штогод жыта вілася. Калачынскі.

2. Зерне гэтай расліны. Мяшок жыта ляжаў на зямлі каля самага ганку. Бядуля. Затым пад жарты і смех гасцей маладога і маладую абсыпалі жытам, каб былі добрымі гаспадарамі. Васілевіч.

3. толькі мн. (жыты́, ‑оў). Жытнія палі. Дзівіўся: гэтакіх ніколі Не бачыў у жыцці жытоў. Прануза. На многа вёрст было відаць з гары Адсюль палі жытоў і канюшыны. З. Астапенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаць, жну, жнеш, жне; жнём, жняце́, жнуць; жні; жа́ты; незак., што.

Зразаць пад корань хлебныя злакі сярпамі ці пры дапамозе спецыяльных машын.

Ж. жыта.

|| зак. зжаць, сажну́, сажне́ш, сажне́; сажнём, сажняце́, сажну́ць; сажні́; зжа́ты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нажа́ць, -жну́, -жне́ш, -жне́; -жнём, -жняце́, -жну́ць; -жні́; -жа́ты; зак., чаго.

Зжаць у якой-н. колькасці.

Н. капу жыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сжать​II сов. (к жать​II) зжаць, мног. пажа́ць, пазжына́ць;

сжать всю рожь зжаць (пажа́ць) усё жы́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аджа́ць, адажну́, адажне́ш, адажне́; адажнём, адажняце́, адажну́ць; адажні́; аджа́ты; зак., што.

1. Зжаць жыта, пшаніцу і пад. на невялікай частцы поля ад краю.

А. жыта ад дарогі.

2. Адпрацаваць на жніве ўзамен за што-н.

А. за дапамогу ў касьбе.

|| незак. аджына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ТАЛАКА́,

у беларусаў і інш. слав. народаў даўні нар. звычай калектыўнай дапамогі ў гасп. работах. Звычайна на адзін дзень запрашалі сваякоў, суседзяў, аднавяскоўцаў для тэрміновай ці працаёмкай работы, якая вымагала многа работнікаў і цягла: зрубіць хату, скасіць сена, зжаць жыта, выбраць бульбу, вывезці лес, гной на поле і інш. Памагалі найперш пагарэльцам, удовам, салдаткам, бясконным. Т. звычайна заканчвалася застоллем, спяваннем талочных песень.

У Т. выяўляюцца рысы стараж. калектывізму і рэшткі абшчыннага побыту. У час прыгону паны выкарыстоўвалі нар. звычай і ўводзілі прымусовыя Т. для выканання тэрміновых с.-г. работ звыш абавязковых сялянскіх павіннасцей. т.зв. згоны.

т. 15, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак., што.

Скончыць жаць, зжаць да канца. Калгаснікі дажалі жыта і пачалі жаць ярыну. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажа́ць, ‑жну, ‑жнеш, ‑жне; ‑жнём, ‑жняце; зак., чаго.

Зжаць нейкую колькасць чаго‑н. Нажаць капу жыта. □ Толькі канчаючы работу, людзі заўважылі, як страшэнна многа яны пажалі збажыны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аджа́ць, адажну, адажнеш, адажне; зак., што.

1. Зжаць невялікую частку поля (ад краю). Аджаць жыта ад дарогі.

2. Разлічыцца, адрабіўшы жнівом. [Самоцька:] — Адрабіў ты.. [Нахлябічу], аджала яму твая жонка ці не? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)