зе́мшчына, -ы, ж. (гіст.).

Частка дзяржавы, выдзеленая Іванам Грозным у кіраванне баярам (у адрозненне ад апрычніны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зе́мшчына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. зе́мшчына
Р. зе́мшчыны
Д. зе́мшчыне
В. зе́мшчыну
Т. зе́мшчынай
зе́мшчынаю
М. зе́мшчыне

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зе́мшчына ж., ист. зе́мщина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зе́мшчына, ‑ы, ж.

Частка Рускай дзяржавы, выдзеленая Іванам IV пасля ўвядзення апрычніны ў тэрыторыю, якая мела асобнае кіраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Земшчына 1/395; 4/561

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЕ́МШЧЫНА,

частка тэр. Рус. дзяржавы, вылучаная Іванам IV Васілевічам у сувязі з апрычнінай. Цэнтр — Масква. Мела асобнае кіраванне (Баярскую думу, мясц. прыказы), войскі. У З. ўваходзілі пераважна ўскраінныя землі: пермскія, вяцкія, парубежныя і северскія гарады, Сярэдняе Паволжа, раёны Старадуба і Абаленска, вобласці Ноўгарада і Пскова, Разань, Вял. Лукі, Цвер, Уладзімір, часткова Масква. Пасля рэарганізацыі апрычніны (1572) З. і апрычныя землі паступова зліліся.

т. 7, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зе́мщина ист. зе́мшчына, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)