здушы́ць, здушу́, зду́шыш, зду́шыць; зду́шаны; зак., каго-што.

Душачы, сціснуць з сілай.

З. каго-н. у натоўпе.

Спазмы здушылі горла.

Сум балюча здушыў сэрца (перан.).

|| незак. зду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здушы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здушу́ зду́шым
2-я ас. зду́шыш зду́шыце
3-я ас. зду́шыць зду́шаць
Прошлы час
м. здушы́ў здушы́лі
ж. здушы́ла
н. здушы́ла
Загадны лад
2-я ас. здушы́ здушы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час здушы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здушы́ць сов. сдави́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здушы́ць, здушу, здушыш, здушыць; зак., каго-што.

1. Абхапіўшы, з сілаю сціснуць. І не паспеў Сяргей зрабіць і аднаго руху, як на яго ззаду навалілася нейчае, як дуб, крэпкае цела, і жалезныя рукі, як абцугі, здушылі плечы. Колас. // Акружыўшы, абступіўшы з усіх бакоў, заціснуць. Здушылі ў натоўпе. □ Усё цела ў [Шуры] ныла. Мусіць, ад таго, што каля варот моцна здушылі. Арабей. // перан. Пазбавіць свабоды; заняволіць. О вы, што век цэлы адзеты і сыты, .. Вы рады б і песню здушыць, апляваць. Купала.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сціснуць (горла, грудзі), перашкодзіўшы дыханню. Спазмы здушылі Вялічкава горла. Чорны. // перан. Выклікаць пачуццё прыгнечанасці, душэўнага болю (у грудзях, сэрцы). Сум зноў балюча здушыў Машына сэрца. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зду́шваць, здушы́ць

1. (з сілаю сціснуць) zusámmendrücken vt, zusámmenpressen vt;

здушы́ ў абды́мках stürmisch umármen, an sich préssen;

2. (перашкодзіць дыханню) zúschnüren vt;

страх здушы́ў ёй го́рла die Angst schnürte ihr die Kéhle zu;

3. (падавіць, задушыць) erstícken vt, níederwerfen* vt, níederschlagen* vt, unterdrücken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сдави́ть сов. сці́снуць, мног. пасціска́ць, здушы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спе́рці¹, сапрэ́; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Сціснуць, здушыць.

Дух спёрла (безас.).

|| незак. спіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да здушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. Ціскам зменшыць аб’ём чаго-н., шчыльна злучыць што-н.

С. спружыну.

2. каго-што. Моцна ахапіць каго-, што-н.; здушыць.

С. у абдымках.

С. у чарзе.

3. Здушыць, сцясніць (горла, грудзі).

Спазмы сціснулі горла.

4. перан. Выклікаць адчуванне болю, цяжару (на душы, у сэрцы).

Боль сціснуў сэрца.

5. што. Шчыльна злучыўшы, прыціснуць адно да аднаго.

С. зубы.

|| незак. сціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сціска́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zdusić

зак. здушыць; сціснуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)