здубяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Страціць рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзець, адубянець.

Ногі здубянелі.

Адзежа на ім здубянела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здубяне́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здубяне́ю здубяне́ем
2-я ас. здубяне́еш здубяне́еце
3-я ас. здубяне́е здубяне́юць
Прошлы час
м. здубяне́ў здубяне́лі
ж. здубяне́ла
н. здубяне́ла
Загадны лад
2-я ас. здубяне́й здубяне́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час здубяне́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здубяне́ць сов. замёрзнуть, озя́бнуть, закочене́ть, окочене́ть; отверде́ть, затверде́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здубяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Азябнуўшы, страціць рухомасць, адчувальнасць (пра цела, часткі цела). Ногі здубянелі. □ Хлопцы даўно ўжо прамоклі да апошняй ніткі, здубянелі ад холаду. Маўр. // Зацвярдзець, здубянець (пра адзенне). Увесь ён быў у снезе, адзежа на ім здубянела. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здубе́ць сов., см. здубяне́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Тое, што і здубянець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змерзнуць, перамерзнуць, прастыць, устыць, прастудзіцца, азябнуць, празябнуць, акалець, скалець; застудзіцца, адубець, удубець, адубянець, здубянець, скарчанець (разм.); застыгнуць, азглець, сасклець, скалянець, скачанець (абл.) □ зайсціся ад холаду

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)