здратава́ць гл. дратаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здратава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здрату́ю здрату́ем
2-я ас. здрату́еш здрату́еце
3-я ас. здрату́е здрату́юць
Прошлы час
м. здратава́ў здратава́лі
ж. здратава́ла
н. здратава́ла
Загадны лад
2-я ас. здрату́й здрату́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час здратава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

здратава́ць сов. (исковеркать, повредить) истопта́ть, вы́топтать;

ко́ні ~ва́лі пасе́вы — ко́ни истопта́ли (вы́топтали) посе́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Патаптаць, вытаптаць (звычайна пра пасевы). Дзікі зноў сенажаць псуюць. На Паповай градзе здратавалі ўсё дашчэнту. Ляўданскі. // Затаптаць, задушыць. Здавалася, .. [парсючкі] вось-вось наступяць на ногі або зусім здратуюць самога Войцеха. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здратава́ць zertrten* vt, zerstmpfen vt, zertrmpeln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дратава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што (разм.).

Таптаць, вытоптваць нагамі.

Д. пасевы.

|| зак. здратава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здратава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад здратаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́таўчы разм. (здратаваць) zerstmpfen vt, zertrten* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́таўчы, ‑таўку, ‑таўчаш, ‑таўча; зак., што.

Разм.

1. Здратаваць, вытаптаць. [Жанчына:] — А як жа ж агарод? Там жа свінні націнне вытаўкуць. Мележ.

2. Выбіць. Вытаўчы шыбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разм. Тое, што і здратаваць. Разоў пяць губляў авечкі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, Вератнік аўса прыбіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)