здра́длівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. здра́длівы здра́длівая здра́длівае здра́длівыя
Р. здра́длівага здра́длівай
здра́длівае
здра́длівага здра́длівых
Д. здра́дліваму здра́длівай здра́дліваму здра́длівым
В. здра́длівы (неадуш.)
здра́длівага (адуш.)
здра́длівую здра́длівае здра́длівыя (неадуш.)
здра́длівых (адуш.)
Т. здра́длівым здра́длівай
здра́дліваю
здра́длівым здра́длівымі
М. здра́длівым здра́длівай здра́длівым здра́длівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здра́длівы, -ая, -ае.

1. Які можа здрадзіць, прадажны.

З. чалавек.

2. Які заключае ў сабе здраду, з’яўляецца здрадай.

З. ўчынак.

3. перан. Падманлівы, каварны, які ўтойвае ў сабе што-н. непрыемнае.

Здрадлівая ўсмешка.

З. лёд.

|| наз. здра́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здра́длівы

1. изме́ннический; преда́тельский;

2. перен. изме́нчивый;

~вае шча́сце — изме́нчивое сча́стье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здра́длівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які заключае ў сабе здраду, з’яўляецца здрадай. Здрадлівы ўчынак. // перан. Які выдае тое, што хацелася б утаіць. Здрадлівая ўсмешка. □ Па светламу твару Колышава распаўзлася здрадлівая чырвань. Мележ.

2. Які можа здрадзіць; прадажны, вераломны. [Ворагам] удаецца мець уплыў толькі на здрадлівых і нікчэмных людзей. Хведаровіч. // Такі, на які нельга спадзявацца; падманлівы, ненадзейны. Прыкованы вочы, увага мільёнаў Да лагера Шміта на здрадлівым лёдзе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здра́длівы

1. verräterisch, tréulos;

2. (прадажны, вераломны) tückisch, trügerisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

изме́ннический здра́дніцкі; (предательский) здра́длівы, здра́дны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здра́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і здрадлівы. Здрадны чалавек. Здрадная ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

disloyal [ˌdɪsˈlɔɪəl] adj. (tо) нелая́льны, няве́рны; здра́длівы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

faithless [ˈfeɪθləs] adj. fml

1. няве́рны; здра́длівы; ненадзе́йны

2. няве́руючы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

traitorous

[ˈtreɪtərəs]

adj.

здра́дніцкі, прада́жніцкі; здра́длівы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)