здо́ўжыцца гл. доўжыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здо́ўжыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. здо́ўжыцца здо́ўжацца
Прошлы час
м. здо́ўжыўся здо́ўжыліся
ж. здо́ўжылася
н. здо́ўжылася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

здо́ўжыцца сов. показа́ться сли́шком до́лгим; наску́чить;

гэ́та пае́здка мне ве́льмі ~жыласяэ́та пое́здка показа́лась мне сли́шком до́лгой;

мне ~жылася чака́ць — мне наску́чило ждать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здо́ўжыцца, ‑жыцца; зак.

Здацца вельмі доўгім; надакучыць. Дарога гэтак здоўжылася, што здавалася, яны ехалі ўсё сваё жыццё. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ўжыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -жыцца; незак. (разм.).

1. Адбывацца на працягу якога-н. часу, цягнуцца нейкі час.

Некалькі хвілін доўжылася гэта сцэна.

2. Здавацца даўжэйшым, больш працяглым, чым звычайна.

Ноч доўжылася бясконца.

|| зак. здо́ўжыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -жыцца (да 2 знач.)

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здо́ўжвацца, ‑аецца.

Незак. да здоўжыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцягну́цца, сцягну́ся, сця́гнешся, сця́гнецца; сцягні́ся; зак.

1. Туга падперазаць сябе чым-н.

С. дзягай.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра многіх).

Войскі сцягнуліся да пераправы.

3. Пайсці куды-н. (разм.).

Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра што-н. з абутку: з цяжкасцю быць знятым.

Бот ледзь сцягнуўся з нагі.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Здоўжыцца, марудна прайсці (разм.).

У трывожным чаканні сцягнулася ноч.

|| незак. сця́гвацца, -ваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сцягну́ць ’зняць, звалачы, украсці’, ’сціснуць, скурчыць, злучыць, змацаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Варл., Сл. ПЗБ, Бяльк.), сцяга́ць, сця́гваць ’знімаць, красці’, ’сціскаць, злучаць’ (Ласт., Некр. і Байк., Янк. 2), сцягці́ ’сцягнуць’ (Сл. ПЗБ), сцягну́цца ’збегчыся, ссесціся (пра тканіну)’ (Сл. ПЗБ), ’паказацца доўгім’ (Ян.), сцяну́цца ’крануцца’ (люб., Жыв. НС), сцегцісаздоўжыцца’ (ТС), сцягацца ’сцягвацца’ (Сл. ПЗБ), ’схадзіць’ (Варл.), ’цягнуцца доўга’ (Мат. Гом.), сце́гацца ’здоўжвацца, скарачацца’ (ТС), ’змучыцца, змардавацца’ (Растарг.), ’праходзіць марудна, доўга (пра час)’ (ПСл), сця́гвацца ’перасяляцца’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. стѧгнутисѧ ’перасяліцца, перабрацца’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. дыял. стега́цца ’надакучаць, надаядаць’. Да цягнуцца, цягнуць (гл.); меркаванні пра сувязь палескага дзеяслова са значэннем ’надаядаць, надакучаць’ з цяжкі, туга (ЕСУМ, 5, 405) беспадстаўныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцягну́цца, сцягнуся, сцягнешся, сцягнецца; зак.

1. Туга зацягнуць сябе чым‑н. Сцягнуцца поясам.

2. Злучыцца, самкнуцца канцамі, краямі. Кальцо войскаў сцягнулася наўкол горада.

3. Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.). Войскі сцягнуліся да пераправы.

4. Разм. Спусціцца, перамясціцца марудна, з цяжкасцю. Так цёпла цэлы дзень было, Што дзед — і той сцягнуўся з печы. Багдановіч.

5. Разм. Пайсці куды‑н., сысці адкуль‑н. Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.

6. З цяжкасцю быць знятым (пра што‑н. з адзення, абутку). Бот нарэшце сцягнуўся.

7. Разм. Прайсці марудна; здоўжыцца (пра час, дарогу). Сцягнулася дарога ў тры кіламетры — такім гарэў нецярпеннем, хоць усведамляў, што .. [Антанюк і Будыкаў] могуць сапсаваць адзін аднаму настрой. Шамякін. У чаканні трывожным сцягнулася кароткая летняя ноч. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)