здзяці́нець гл. дзяцінець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзяці́нець

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здзяці́нею здзяці́неем
2-я ас. здзяці́нееш здзяці́нееце
3-я ас. здзяці́нее здзяці́неюць
Прошлы час
м. здзяці́неў здзяці́нелі
ж. здзяці́нела
н. здзяці́нела
Загадны лад
2-я ас. здзяці́ней здзяці́нейце
Дзеепрыслоўе
прош. час здзяці́неўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

здзяці́нець сов. впасть в де́тство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзяці́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

У паводзінах, разважаннях зрабіцца падобным на дзіця. Некаторыя хацелі адмахнуцца ад [гаворкі пра коней], казалі, што Агей ужо здзяцінеў на старасць і сам не ведае, што пляце. Крапіва. — Дальбог, здзяцінеў стары, з малым біцца надумаўся! — абураецца нявестка Іваніха. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяці́нець, -нею, -нееш, -нее; незак. (разм.).

Траціць нармальную разважлівасць, упадаць у дзяцінства (пра старых).

Ён ужо дзяцінее зусім.

|| зак. здзяці́нець, -нею, -нееш, -нее.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзяці́нець, здзяці́ніцца kndisch wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

zdziecinnieć

зак. здзяцінець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

здзяці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Тое, што і здзяцінець. Малеча кінулася ад гумна ўцякаць, каб з радасцю пераказаць у хатах, што дзед, мусіць, здзяцініўся. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

childhood [ˈtʃaɪldhʊd] n. дзяці́нства;

a happy childhood шчаслі́вае дзяці́нства;

be in one’s second childhood здзяці́нець

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

де́тство дзяці́нства, -ва ср.; мале́нства, -ва ср.;

впасть в де́тство здзяці́нець;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)