Здзельная заработная плата 1/194; 4/498, 551

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗДЗЕ́ЛЬНАЯ АПЛА́ТА ПРА́ЦЫ,

форма аплаты працы, пры якой заработная плата работніка вызначаецца за кожную адзінку выкананай работы (мЗ, м, шт. і г.д.) па здзельнай расцэнцы. Пры прамой здзельнай сістэм е аплата працы ставіцца ў залежнасць ад яе вынікаў — колькасці вырабленай прадукцыі па нязменнай (прамой) здзельнай расцэнцы. Ускосная здзельная сістэма практыкуецца пры аплаце працы дапаможных рабочых, якія займаюцца тэхн. абслугоўваннем і бягучым рамонтам абсталявання. Іх заработак ставіцца ў залежнасць ад вынікаў працы абслугоўваемых ім рабочых-здзельшчыкаў. Пры здзельна-прэміяльнай сістэме працаўніку акрамя аплаты працы налічваецца прэмія за выкананне і перавыкананне колькасных і якасных паказчыкаў. Здзельна-прагрэсіўная сістэма адрозніваецца ад прамой здзельнай тым, што ўся прадукцыя, вырабленая звыш нормы, аплачваецца не па звычайнай (прамой) здзельнай расцэнцы, а па павялічанай (прагрэсіўнай). У спалучэнні з прэміяльнай аплатай яна ўтварае здзельна-прагрэсіўна-прэміяльную сістэму. Пры акорднай а п лаце працы заработак устанаўліваецца не на асобную аперацыю, а на ўвесь аб’ём работ. Пры гэтым работнікі прэміруюцца за скарачэнне тэрмінаў выканання акорднага задання, што стымулюе ролю гэтай сістэмы ў росце прадукцыйнасці працы. З.а.п. можа быць індывідуальнай, калі вынікі працы кожнага работніка ўлічваюцца і аплачваюцца паасобна, і калектыўнай, калі аплата працы робіцца па выніках працы калектыву (брыгады). Існуе брыгадная (калектыўная) аплата працы па канчатковых выніках на падставе комплексных норм выпрацоўкі і расцэнак калект. (брыгаднага) падраду. Гл. таксама Заработная плата.

У.Г.Залатагораў.

т. 7, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

здзе́льны, -ая, -ае.

Які аплачваецца па колькасці зробленага.

Здзельная работа.

Здзельная аплата.

|| наз. здзе́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзе́льшчына, -ы, ж.

Здзельная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здзе́льны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на ўліку выкананай работы, выпрацаванай прадукцыі. Здзельная аплата. Здзельная работа. Здзельная прадукцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

piecework [ˈpi:swɜ:k] n. здзе́льная рабо́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прагрэсі́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -сівак, ж. (разм.).

Здзельная зарплата за звышпланавую прадукцыю, якая налічваецца па расцэнках, якія прагрэсіўна ўзрастаюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сде́льный здзе́льны;

сде́льная рабо́та здзе́льная рабо́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здзе́льшчына, ‑ы, ж.

Здзельная работа; сістэма здзельнай аплаты. Групавая здзельшчына. □ — Кожны бярэ па баразне, — сказаў Веньямін. — Індывідуальная здзельшчына. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзе́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. здзе́льны здзе́льная здзе́льнае здзе́льныя
Р. здзе́льнага здзе́льнай
здзе́льнае
здзе́льнага здзе́льных
Д. здзе́льнаму здзе́льнай здзе́льнаму здзе́льным
В. здзе́льны (неадуш.)
здзе́льнага (адуш.)
здзе́льную здзе́льнае здзе́льныя (неадуш.)
здзе́льных (адуш.)
Т. здзе́льным здзе́льнай
здзе́льнаю
здзе́льным здзе́льнымі
М. здзе́льным здзе́льнай здзе́льным здзе́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)