здаўме́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак. (разм.).

Дадумацца да чаго-н., здагадацца пра што-н. 3., у чым справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здаўме́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здаўме́юся здаўме́емся
2-я ас. здаўме́ешся здаўме́ецеся
3-я ас. здаўме́ецца здаўме́юцца
Прошлы час
м. здаўме́ўся здаўме́ліся
ж. здаўме́лася
н. здаўме́лася
Загадны лад
2-я ас. здаўме́йся здаўме́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час здаўме́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

здаўме́цца сов., разг. сообрази́ть, смекну́ть, догада́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здаўме́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Разм. Дадумацца да чаго‑н., здагадацца аб чым‑н. Вартаўнік націскаў плячамі і, было відаць па ўсім, не мог здаўмецца, хто стаіць перад ім. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўме́цца сов., разг., см. здаўме́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)