зда́тнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. зда́тнасць
Р. зда́тнасці
Д. зда́тнасці
В. зда́тнасць
Т. зда́тнасцю
М. зда́тнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зда́тнасць ж. (да чаго) спосо́бность (к чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зда́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць здатнага. Такі кірунак думак паказваў на .. [Зосіну] здатнасць думаць і разбірацца ў справах. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зда́тнасць ж. Fähigkeit f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зда́тны, -ая, -ае.

1. Здольны на што-н., схільны да чаго-н., умелы.

З. да навукі.

Паказаць, хто на што з.

2. Зручны, прыгодны для чаго-н.

Месца для начлегу выбралі здатнае.

|| наз. зда́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

flair [fleə] n. (for) здо́льнасць, зда́тнасць, та́лент

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ignung f -, -en прыда́тнасць; зда́тнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Tuglichkeit f - прыда́тнасць, здо́льнасць, зда́тнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спрыт, -у, М спры́це, м.

1. Дасканаласць, умельства, хуткасць у руках.

С. у руках.

2. Лоўкасць у рабоце, гаспадарлівасць; майстэрства; здатнасць да чаго-н.

Гаспадарскі с. (уменне).

3. Абаротлівасць, уменне ўладжваць асабістыя справы, пранырлівасць.

Зайздросны с.

Дзякуючы выключнаму спрыту ён хутка разбагацеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

aptitude [ˈæptɪtju:d] n. (for) здо́льнасць; зда́тнасць; схі́льнасць;

an aptitude test праве́рка здо́льнасцей навучэ́нцаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)