здаро́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Стаміцца, змучыцца ў дарозе.

|| незак. здаро́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здаро́жыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. здаро́жуся здаро́жымся
2-я ас. здаро́жышся здаро́жыцеся
3-я ас. здаро́жыцца здаро́жацца
Прошлы час
м. здаро́жыўся здаро́жыліся
ж. здаро́жылася
н. здаро́жылася
Загадны лад
2-я ас. здаро́жся здаро́жцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час здаро́жыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

здаро́жыцца сов. утоми́ться, изнури́ться (в дороге)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здаро́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Стаміцца, змарыцца ў дарозе. Я здарожыўся, сеў каля хатак, Чакаючы сонейка, У блакнот свой заношу пачатак Вандроўнага дзённіка. Куляшоў. — Сядайце, калі ласка, здарожыліся нябось, — запрасіла Таццяна. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаро́жвацца, здаро́жыцца müde [matt] wrden, ermüden vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

здаро́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да здарожыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаро́жаны утомлённый, изнурённый; см. здаро́жыцца, здаро́жыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утоми́ться утамі́цца, стамі́цца; змары́цца; (от дороги — ещё) здаро́жыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыдаро́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Абл. Прытаміцца, стаміцца ў дарозе, за дарогу; здарожыцца. [Жанчына:] — Дык вядзі, вядзі сваю гаспадыньку. Бач, прыдарожылася. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыдаро́жыцца ’прытаміцца, стаміцца ў дарозе, за дарогу; здарожыцца’ (ТСБМ). Магчыма, эліпсіс фраземы прыбіцца ў дарозе > прыдаро́жыцца з пераходам назоўнікавага кораня ў дзеяслоўны пад уплывам зыходнай формы прыбі́цца; гл. прыбі́ць. Нельга выключыць уплыў дзеясл. здаро́жыцца з аналагічнай семантыкай. Гл. дарога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)