згрузі́ць, -ужу́, -у́зіш, -у́зіць; -у́жаны; зак., што.

Зняць які-н. груз з чаго-н.

З. мяхі з бульбай з воза.

|| незак. згружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згрузі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. згружу́ згру́зім
2-я ас. згру́зіш згру́зіце
3-я ас. згру́зіць згру́зяць
Прошлы час
м. згрузі́ў згрузі́лі
ж. згрузі́ла
н. згрузі́ла
Загадны лад
2-я ас. згрузі́ згрузі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час згрузі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

згрузі́ць сов. сгрузи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згрузі́ць, згружу, згрузіш, згрузіць; зак., што.

1. Зняць які‑н. груз з чаго‑н. Такуеў дапамог згрузіць з воза мяхі з бульбай. Корзун. // Разгрузіць (воз, машыну і пад.). Згрузіць тры машыны пяску.

2. Разм. Злажыць які‑н. груз дзе‑н., на што‑н. Згрузіць рэчы на воз. □ Некалькі аўтамашын прывезлі і згрузілі непадалёк ад палаткі, дзе жыла Люся, цэлыя сцены, дах і вокны новага дома. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згружа́ць, згрузі́ць usladen* vt, bladen* vt; löschen vt (судна); чыг. entladen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сгрузи́ть сов. згрузі́ць, мног. пазгружа́ць, пазгру́жваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да згрузіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згру́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да згрузіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згру́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад згрузіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Пляцоўка пад дахам на слупах для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды.

Згрузіць мяхі пад п.

2. Памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)