зглумі́ць гл. глуміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зглумі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зглумлю́ зглу́мім
2-я ас. зглу́міш зглу́міце
3-я ас. зглу́міць зглу́мяць
Прошлы час
м. зглумі́ў зглумі́лі
ж. зглумі́ла
н. зглумі́ла
Загадны лад
2-я ас. зглумі́ зглумі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зглумі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зглумі́ць сов., разг. испо́ртить; истра́тить по́пусту

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зглумі́ць, зглумлю, зглуміш, зглуміць; зак., што.

Разм.

1. Страціць без карысці; папсаваць, перавесці. Зглуміць дабро. □ Колькі за вайну зглумілі сталі! Ты прыкінь, таварыш, як і я: Тысячу мастоў пабудавалі б Праз любы вялікі акіян. Панчанка. Есці яму ўжо не хочацца, але і пакідаць чуць не палавіну мазанага бліна нядобра, будуць сварыцца, што зглуміў. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глумі́ць, глумлю́, глу́міш, глу́міць; незак., што (разм.).

Марна траціць, псаваць.

Г. дабро.

|| зак. зглумі́ць, зглумлю́, зглу́міш, зглу́міць; зглу́млены.

|| наз. глум, -у, м. і глумле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зглу́млены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зглуміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згы́ркаць

‘згубіць, недзе падзець, зглуміць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. згы́ркаю згы́ркаем
2-я ас. згы́ркаеш згы́ркаеце
3-я ас. згы́ркае згы́ркаюць
Прошлы час
м. згы́ркаў згы́ркалі
ж. згы́ркала
н. згы́ркала
Загадны лад
2-я ас. згы́ркай згы́ркайце
Дзеепрыслоўе
прош. час згы́ркаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

збло́ціць, зблочу, зблоціш, зблоціць; зак., што.

Абл. Сапсаваць, зглуміць. Многа зблоціла, пад’ела І магла б ісці дадому, Ды па свінскай завядзёнцы Завалілася ў салому. Дзеружынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згнюсі́ць, згнюшу, згнюсіш, згнюсіць; зак., што.

Абл. Зглуміць, запэцкаць. Яшчэ і сама Тодарыха, замест таго каб паспачуваць Ганьцы ці памазаць ёй новую скібку, пасарамаціла яшчэ яе: — От бязрукая! Гэтакую скібку гэтак згнюсіць. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглумі́ць, ‑глумлю, ‑глуміш, ‑глуміць; зак., каго-што.

Разм. Сапсаваць, зглуміць што‑н. [Трактарыст:] — То мо трэба было пачакаць? А то парэзалі, паглумілі поплаў... Місько. — А нашто ты [каваль] плугі паглуміў? — выразна прагуў голас. Чорны. Паглумілі маладую віку коні, уцякаючы да сёл. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)