згаво́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Узаемная дамоўленасць, узаемнае пагадненне.

Усе сабраліся на мітынг без згавору.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згаво́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. згаво́р згаво́ры
Р. згаво́ру згаво́раў
Д. згаво́ру згаво́рам
В. згаво́р згаво́ры
Т. згаво́рам згаво́рамі
М. згаво́ры згаво́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

згаво́р, -ру м., в разн. знач. сго́вор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

згаво́р, ‑у, м.

Узаемная дамоўленасць, узаемнае пагадненне. Неяк сам сабою, без згавору, без папярэдняй падрыхтоўкі пачаўся мітынг. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згаво́рванне ср., см. згаво́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сго́вор м.

1. згаво́р, -ру м.; згаво́рванне, -ння ср.; неодобр. змо́ва, -вы ж.;

2. уст. (помолвка) зару́чыны, -чын ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Змо́ва ’тайны згавор’. Рус. уст. абл. смо́лва ’гутарка; угавор’, укр. змо́ва ’змова’, польск. zmowa ’тс’, славац. zmluva ’пагадненне’. Ст.-бел. змова (Александрыя), змовца (Гіст. лекс., 99). Прасл. дыял. sъml̥va — бяссуфіксны наз. ад дзеяслова sъ‑mъl‑ vjati з коранем mъlv‑ (гл. мова). Ст.-бел. змовца (XVII ст.) з польск. (Булыка, Запазыч., 123), хаця і суадносіцца са змова, якое можа быць і вынікам унутранага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)