звіхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Зрушыцца ў суставе.

Палец звіхнуўся.

2. Страціць розум, звар’яцець (разм.).

Ад такіх перажыванняў можна з.

3. Збіцца з правільнага шляху, з правільных пазіцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звіхну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. звіхну́ся звіхнё́мся
2-я ас. звіхне́шся звіхняце́ся
3-я ас. звіхне́цца звіхну́цца
Прошлы час
м. звіхну́ўся звіхну́ліся
ж. звіхну́лася
н. звіхну́лася
Загадны лад
2-я ас. звіхні́ся звіхні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час звіхну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

звіхну́цца сов., разг.

1. вы́вихнуться;

2. (помешаться) свихну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звіхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм.

1. Страціць розум; звар’яцець. Звіхнуцца можна ад такога візгату. Пянкрат.

2. Збіцца з правільнага жыццёвага шляху, пачаць весці ганебны спосаб жыцця. Перад абліччам смерці чалавек звіхнуўся адзін раз, учыніў злачынства, ратуючы сваю шкуру, тады пайшло і пайшло. Карпюк. Час ішоў, а Юрась не вяртаўся. «Няўжо зноў звіхнуўся хлопец? — думаў Рыгор. — Няўжо злодзеем на ўсё жыццё застаўся? Не...» Лукша. // Сысці з правільных, прагрэсіўных пазіцый, пачаць раздзяляць няправільныя погляды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звіхну́цца

1. гл. вывіхнуць;

2. разм. (звар’яцець) гл. навіхнуцца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́вихнуться разг. вы́віхнуцца, звіхну́цца, вы́круціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спрыві́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм.

1. Вывіхнуцца, звіхнуцца; падвярнуцца. Рука спрывілілася.

2. перан. Зрабіць неасцярожны рух, памыліцца. [Жонка] была стрэлачніцай на станцыі, аднаго разу схібіла, .. спрывілілася, папала пад паравоз і асталася без нагі. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свихну́ться разг.

1. (сойти с ума) з’е́хаць з глу́зду; звар’яце́ць;

2. (сбиться с правильного пути) звіхну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wykoleić się

зак.

1. сысці з рэек; пайсці пад адхон;

2. перан. звіхнуцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

närrisch

1.

a дурны́, ідыёцкі, вар’я́ц́кі, блазнава́ты

~ wrden — разм. звар’яце́ць, звіхну́цца

ein ~er Kauz — дзіва́к

◊ das ~e Volk — удзе́льнікі карнава́лу

2.

adv разм.

in j-n ~ verlebt sein — шалёна ўлюбі́цца [закаха́цца] у каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)