Звязкі (біял.) 10/134

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗВЯ́ЗКІ ў жывёл і чалавека,

валакністыя злучальнатканкавыя ўтварэнні (пучкі, цяжы, пласціны), што злучаюць косці шкілета і іх часткі ці асобныя органы. Размешчаны пераважна ў вобласці суставаў. Функцыі З.; павышаюць трываласць змацавання касцей (умацавальныя З.), абмяжоўваюць амплітуду руху (тармазныя З.) ці накіроўваюць рух (накіравальныя З.). У некат. суставах З. выконваюць ролю т.зв. пасіўных зацяжак, аслабленне іх выклікае парушэнне статычных функцый (расцяжэнне З.). У тоўшчы некат. З. праходзяць асн. крывяносныя сасуды, што жывяць косць. З. называюць таксама дублікатуры і лісткі серозных абалонак (брушыны, плеўры і інш.), што злучаюць органы са сценкамі поласцей цела ці паміж сабой. Пра галасавыя З. гл. ў арт. Галасавы апарат.

т. 7, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Галасавыя звязкі 3/303; 7/295

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

звя́зка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. звя́зка звя́зкі
Р. звя́зкі звя́зак
Д. звя́зцы звя́зкам
В. звя́зку звя́зкі
Т. звя́зкай
звя́зкаю
звя́зкамі
М. звя́зцы звя́зках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

звя́зак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. звя́зак звя́зкі
Р. звя́зка звя́зкаў
Д. звя́зку звя́зкам
В. звя́зак звя́зкі
Т. звя́зкам звя́зкамі
М. звя́зку звя́зках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

sprain2 [spreɪn] v. med. расцягну́ць звя́зкі;

sprain one’s ankle расцягну́ць звя́зкі шчы́калаткі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

расцяжэ́нне, -я, н.

1. гл. расцягнуць.

2. Пашкоджанне тканак (звязкі, сухажылля) моцным напружаннем, ударам, рыўком.

Р. сухажылля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

голосово́й галасавы́;

голосовы́е свя́зки анат. галасавы́я звя́зкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

vocal cords [ˌvəʊklˈkɔ:dz] n. pl. галасавы́я звя́зкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

галасавы́ голосово́й;

ы́я звя́зкі — голосовы́е свя́зки;

а́я шчы́ліна — голосова́я щель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)