звышно́вы, -ая, -ае.

У выразе: звышновая зорка (спец.) — зорка, якая дае раптоўную ўспышку з надзвычай яркім бляскам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звышно́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. звышно́вы звышно́вая звышно́вае звышно́выя
Р. звышно́вага звышно́вай
звышно́вае
звышно́вага звышно́вых
Д. звышно́ваму звышно́вай звышно́ваму звышно́вым
В. звышно́вы (неадуш.)
звышно́вага (адуш.)
звышно́вую звышно́вае звышно́выя (неадуш.)
звышно́вых (адуш.)
Т. звышно́вым звышно́вай
звышно́ваю
звышно́вым звышно́вымі
М. звышно́вым звышно́вай звышно́вым звышно́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАГЕЛА́НАВЫ ВО́БЛАКІ (Вялікае і Малое),

дзве карлікавыя галактыкі, спадарожнікі Млечнага Шляху, самыя яркія ў Паўд. паўшар’і неба, найбольш блізкія да нашай Галактыкі. Названыя па імю Ф.Магелана, каманда якога выявіла іх у час першага кругасветнага падарожжа (1519).

М.В. відаць на паўд. небе простым вокам як туманныя плямы няправільнай формы (Вял. М.В. — у сузор’і Залатой Рыбы, Малое — у Тукане). Памеры М.В. каля некалькіх дзесяткаў тыс. св. гадоў. Адлегласць ад Зямлі да Вял. М.В. 150 тыс. св. гадоў, да Малога — 200 тыс. св. гадоў. М.В. сфарміраваліся на некалькі млрд. гадоў пазней за нашу Галактыку і маюць шмат маладых зорак і газапылавых комплексаў, дзе ідзе актыўны працэс зоркаўтварэння. У Вял. М.В. ў лютым 1987 успыхнула звышновая зорка, якую можна было бачыць з Зямлі простым вокам. Іл. гл. да арт. Галактыкі.

А.А.Шымбалёў.

т. 9, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)