звы́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. звы́к звы́кі
Р. звы́ку звы́каў
Д. звы́ку звы́кам
В. звы́к звы́кі
Т. звы́кам звы́камі
М. звы́ку звы́ках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

звы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. звык, ‑ла; зак., з інф. і дадан. сказам.

Разм. Набыць прывычку рабіць што‑н. пэўным чынам; прывыкнуць. [Клямт] даўно звык моўчкі падпарадкоўвацца старшым. Мележ. [Паненкі] даўно звыклі, каб іх забаўлялі, жартавалі з імі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звы́кнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. звы́кну звы́кнем
2-я ас. звы́кнеш звы́кнеце
3-я ас. звы́кне звы́кнуць
Прошлы час
м. звы́к звы́клі
ж. звы́кла
н. звы́кла
Загадны лад
2-я ас. звы́кні звы́кніце
Дзеепрыслоўе
прош. час звы́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

звы́кнуць сов. (приобрести привычку) привы́кнуть;

звык на́шча куры́ць — привы́к натоща́к кури́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перабедава́ць, ‑бядую, ‑бядуеш, ‑бядуе; зак.

Перажыўшы бяду, кончыць бедаваць. Людзі перабедавалі ўжо, хоць не маглі звык[нуцца], што ў калгасе няма Андрэя Дзедзіхі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарамя́жы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і сарамяжлівы. [Макар] звык бачыць дзяўчат трошкі сарамяжымі, хоць бы для прыліку. Сабаленка. Вочы ў чалавека з рухаваю прыжмурынкаю, крыху як бы сарамяжыя. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. У мовазнаўстве — вымаўляць ненаціскны гук «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.

2. Разм. Выхваляючыся, вельмі часта паўтараць у размове «я». Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна — Якасць! Барадулін. [Яўген:] — Не тое што, як другі — каторы любіць выстаўляцца, штосьці якаць: — Я! я! Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спажы́ва, ‑ы, ж.

1. Тое, чым можна пажывіцца; лёгкая нажыва. [Канвойныя] трасуць кішэні, складкі Адзення з ног да галавы, А да спажывы яны падкі, Ты ж стой ні мёртвы, ні жывы. І ўсё, што толькі хоць якую Прыгоднасць мае і цану, Яно ўжо там не павякуе, Пяройдзе ў рукі хапуну. Колас. [Волф] даўно ўжо звык да лёгкай спажывы. Мележ.

2. Здабыча, харч; ежа. Ліса шукае сабе спажывы пад дрэвамі і кустамі, а на верхніх паверхах лесу гаспадарыць куніца, найзлейшы вораг вавёркі. В. Вольскі. А воўк стаіць зводдаль і прагавітымі вачамі смакуе ўжо сваю багатую спажыву. Колас. Разам з тым прачнуўся голад, і.. [людзі] зноў пайшлі шукаць спажывы. Маўр.

3. перан. Матэрыял для мыслення, разважанняў, для разумовай дзейнасці і пад. Спажыва для розуму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)