зво́дніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. зво́дніцтва
Р. зво́дніцтва
Д. зво́дніцтву
В. зво́дніцтва
Т. зво́дніцтвам
М. зво́дніцтве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зво́дніцтва, -а, н. (пагард.).

1. Карыслівае пасрэдніцтва паміж мужчынам і жанчынай для садзейнічання ўступленню іх у любоўную сувязь.

2. Пляткарства, нагаворы або падбухторванне да якіх-н. дрэнных учынкаў.

|| прым. зво́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зво́дніцтва ср., презр. сво́дничество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зво́дніцтва, ‑а, н.

1. Карыслівае пасрэдніцтва паміж мужчынам і жанчынай для садзейнічання ўступленню іх у любоўную сувязь.

2. Пляткарства, нагаворы.

3. Падбухторванне да якіх‑н. дрэнных учынкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зво́дніцтва н. Kuppeli f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сво́дничество презр. зво́дніцтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зво́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зводніка, зводніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stręczycielstwo

н. зводніцтва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПРАСТЫТУ́ЦЫЯ (ад лац. prostitutio апаганенне, ганьбаванне),

продаж свайго цела з мэтай атрымання ўзнагароджання, матэрыяльных выгод. Узнікла як сац. з’ява яшчэ ў ант. грамадстве. У некат. сучасных краінах забаронена, у шэрагу краін — легалізавана. Бел. заканадаўствам за П. ўстаноўлена адм. адказнасць за ўцягненне ў П. непаўналетніх, за арганізацыю і ўтрыманне прытонаў для заняцця П. або зводніцтва і сутэнёрства з карыслівымі мэтамі — крымін. адказнасць.

т. 13, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Verkppelung f -, -en

1) злучэ́нне

2) разм. зво́дніцтва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)