ГАРЭ́ЛКА ЗВА́РАЧНАЯ,

1) прыстасаванне, якое пры дугавой зварцы забяспечвае замацаванне электрода, падвод да яго эл. току і падачу ахоўнага газу ў зону зваркі.

2) Прыстасаванне для газавай зваркі і кіслароднай рэзкі, у якім паліва змешваецца з паветрам або кіслародам для атрымання ўстойлівага канцэнтраванага полымя. Адрозніваюць гарэлку зварачную для ручной і паўаўтам., а таксама для аўтам. зваркі.

Гарлка зварачная для электразваркі мае токаправодны муштук са зменным наканечнікам. Праз сапло падаецца газавы струмень, які ахоўвае зварачную ванну і электрод ад уздзеяння паветра. У гарэлцы зварачнай для газавай зваркі гаручыя газы змешваюцца і паступаюць у муштук. Гэтыя гарэлкі бываюць адна-, двух- і шматполымныя, нізкага (з інжэктарам для падсмоктвання гаручага газу) і высокага (у іх газ падаецца з газагенератараў або балонаў) ціску. Гарэлкі зварачныя для рэзання металаў маюць дадатковыя каналы падачы кіслароду.

т. 5, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зва́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зва́рачны зва́рачная зва́рачнае зва́рачныя
Р. зва́рачнага зва́рачнай
зва́рачнае
зва́рачнага зва́рачных
Д. зва́рачнаму зва́рачнай зва́рачнаму зва́рачным
В. зва́рачны (неадуш.)
зва́рачнага (адуш.)
зва́рачную зва́рачнае зва́рачныя (неадуш.)
зва́рачных (адуш.)
Т. зва́рачным зва́рачнай
зва́рачнаю
зва́рачным зва́рачнымі
М. зва́рачным зва́рачнай зва́рачным зва́рачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

збо́рачна-зва́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. збо́рачна-зва́рачны збо́рачна-зва́рачная збо́рачна-зва́рачнае збо́рачна-зва́рачныя
Р. збо́рачна-зва́рачнага збо́рачна-зва́рачнай
збо́рачна-зва́рачнае
збо́рачна-зва́рачнага збо́рачна-зва́рачных
Д. збо́рачна-зва́рачнаму збо́рачна-зва́рачнай збо́рачна-зва́рачнаму збо́рачна-зва́рачным
В. збо́рачна-зва́рачны (неадуш.)
збо́рачна-зва́рачнага (адуш.)
збо́рачна-зва́рачную збо́рачна-зва́рачнае збо́рачна-зва́рачныя (неадуш.)
збо́рачна-зва́рачных (адуш.)
Т. збо́рачна-зва́рачным збо́рачна-зва́рачнай
збо́рачна-зва́рачнаю
збо́рачна-зва́рачным збо́рачна-зва́рачнымі
М. збо́рачна-зва́рачным збо́рачна-зва́рачнай збо́рачна-зва́рачным збо́рачна-зва́рачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

манта́жна-зва́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. манта́жна-зва́рачны манта́жна-зва́рачная манта́жна-зва́рачнае манта́жна-зва́рачныя
Р. манта́жна-зва́рачнага манта́жна-зва́рачнай
манта́жна-зва́рачнае
манта́жна-зва́рачнага манта́жна-зва́рачных
Д. манта́жна-зва́рачнаму манта́жна-зва́рачнай манта́жна-зва́рачнаму манта́жна-зва́рачным
В. манта́жна-зва́рачны (неадуш.)
манта́жна-зва́рачнага (адуш.)
манта́жна-зва́рачную манта́жна-зва́рачнае манта́жна-зва́рачныя (неадуш.)
манта́жна-зва́рачных (адуш.)
Т. манта́жна-зва́рачным манта́жна-зва́рачнай
манта́жна-зва́рачнаю
манта́жна-зва́рачным манта́жна-зва́рачнымі
М. манта́жна-зва́рачным манта́жна-зва́рачнай манта́жна-зва́рачным манта́жна-зва́рачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аўтаге́нна-зва́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аўтаге́нна-зва́рачны аўтаге́нна-зва́рачная аўтаге́нна-зва́рачнае аўтаге́нна-зва́рачныя
Р. аўтаге́нна-зва́рачнага аўтаге́нна-зва́рачнай
аўтаге́нна-зва́рачнае
аўтаге́нна-зва́рачнага аўтаге́нна-зва́рачных
Д. аўтаге́нна-зва́рачнаму аўтаге́нна-зва́рачнай аўтаге́нна-зва́рачнаму аўтаге́нна-зва́рачным
В. аўтаге́нна-зва́рачны (неадуш.)
аўтаге́нна-зва́рачнага (адуш.)
аўтаге́нна-зва́рачную аўтаге́нна-зва́рачнае аўтаге́нна-зва́рачныя (неадуш.)
аўтаге́нна-зва́рачных (адуш.)
Т. аўтаге́нна-зва́рачным аўтаге́нна-зва́рачнай
аўтаге́нна-зва́рачнаю
аўтаге́нна-зва́рачным аўтаге́нна-зва́рачнымі
М. аўтаге́нна-зва́рачным аўтаге́нна-зва́рачнай аўтаге́нна-зва́рачным аўтаге́нна-зва́рачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

армату́рна-зва́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. армату́рна-зва́рачны армату́рна-зва́рачная армату́рна-зва́рачнае армату́рна-зва́рачныя
Р. армату́рна-зва́рачнага армату́рна-зва́рачнай
армату́рна-зва́рачнае
армату́рна-зва́рачнага армату́рна-зва́рачных
Д. армату́рна-зва́рачнаму армату́рна-зва́рачнай армату́рна-зва́рачнаму армату́рна-зва́рачным
В. армату́рна-зва́рачны (неадуш.)
армату́рна-зва́рачнага (адуш.)
армату́рна-зва́рачную армату́рна-зва́рачнае армату́рна-зва́рачныя (неадуш.)
армату́рна-зва́рачных (адуш.)
Т. армату́рна-зва́рачным армату́рна-зва́рачнай
армату́рна-зва́рачнаю
армату́рна-зва́рачным армату́рна-зва́рачнымі
М. армату́рна-зва́рачным армату́рна-зва́рачнай армату́рна-зва́рачным армату́рна-зва́рачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прэ́сава-зва́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прэ́сава-зва́рачны прэ́сава-зва́рачная прэ́сава-зва́рачнае прэ́сава-зва́рачныя
Р. прэ́сава-зва́рачнага прэ́сава-зва́рачнай
прэ́сава-зва́рачнае
прэ́сава-зва́рачнага прэ́сава-зва́рачных
Д. прэ́сава-зва́рачнаму прэ́сава-зва́рачнай прэ́сава-зва́рачнаму прэ́сава-зва́рачным
В. прэ́сава-зва́рачны (неадуш.)
прэ́сава-зва́рачнага (адуш.)
прэ́сава-зва́рачную прэ́сава-зва́рачнае прэ́сава-зва́рачныя (неадуш.)
прэ́сава-зва́рачных (адуш.)
Т. прэ́сава-зва́рачным прэ́сава-зва́рачнай
прэ́сава-зва́рачнаю
прэ́сава-зва́рачным прэ́сава-зва́рачнымі
М. прэ́сава-зва́рачным прэ́сава-зва́рачнай прэ́сава-зва́рачным прэ́сава-зва́рачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АЛЮМІНАТЭРМІ́Я

(ад алюміній + грэч. thermē цяпло),

від металатэрміі; тэрмічны працэс, заснаваны на аднаўленні парашкападобным алюмініем кіслародных злучэнняў металаў.

Адбываецца ў плавільнай шахце ці тыглі, куды засыпаецца парашкападобная шыхта, якая падпальваецца з дапамогай запальнай сумесі. Пры гарэнні развіваецца высокая т-ра (да 3000 °C), цеплата рэакцыі складае не менш за 2300 кДж/кг сумесі. Калі цеплата рэакцыі меншая, то сумесь вокісу металу з алюмініем падаграваюць у эл. печы (алюмінатэрмія электрапечная), калі пры аднаўленні вылучаецца вял. колькасць цяпла (без дадатковага яго падвядзення), ажыццяўляецца алюмінатэрмія пазапечная. Алюмінатэрмія выкарыстоўваецца для награвання і расплаўлення кантаў метал. вырабаў, што зварваюцца (напр., пры тэрмічнай зварцы рэек), для запальных сумесяў, у металургіі для атрымання з аксідаў металаў і сплаваў (безвугляродзістых металаў, ферасплаваў, лігатур).

Да арт. Алюмінатэрмія. Схема тэрмітнай зваркі рэек: 1 — шлак; 2 — тыгель; 3 — вадкі тэрмітны метал; 4 — зварачная форма.

т. 1, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗВА́РАЧНАЕ АБСТАЛЯВА́ННЕ,

комплекс тэхнічных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для зваркі. Бываюць ручныя (гарэлкі зварачныя для газавай зваркі, электратрымальнікі для дугавой і інш.), механізаваныя (шлангавыя паўаўтаматы для дугавой зваркі з механізаванай падачай зварачнага дроту, механізаваныя ўстаноўкі для мікразваркі) і аўтам. (самаходныя і падвесныя зварачныя галоўкі, зварачныя трактары, спецыялізаваныя зварачныя ўстаноўкі, у т.л. аўтаматызаваныя для мікразваркі). Аўтам. З.а. пры дугавой і электрашлакавай зварцы падае электрод у зону зваркі, перамяшчае дугу і электрод адносна вырабаў, якія злучаюцца.

Тэхналагічна злучанае паміж сабой З.а. аб’ядноўваюць у стацыянарны або перасоўны зварачны пост, а некалькі тэхналагічна звязаных пастоў — у зварачную лінію. Пасты аснашчаюцца: зварачнымі генератарамі (пастаяннага або пераменнага току павышанай частаты для дугавой зваркі, у т.л. пад флюсам і ў ахоўных газах); зварачнымі трансфарматарамі (для сілкавання зварачных працэсаў пераменным токам пры дугавой і кантактнай зварцы); зварачнымі выпрамнікамі (з селенавымі або крэмніевымі паўправадніковымі элементамі для сілкавання зварачнай дугі пастаянным токам пры дугавой ручной і аўтам. зварцы); спец. прыстасаваннямі (зварачныя цялежкі, стэнды, кантавальнікі, маніпулятары, клямары); інструментамі (наладачныя, вымяральныя і інш.). Зварачныя аўтаматы і робаты, якія шырока ўкараняюцца ў вытв-сць, забяспечваюць аўтаматызацыю дугавой і кантактнай зваркі.

Літ.:

Сварка в СССР. Т. 1—2. М., 1981;

Прох Л.Ц., Шпаков Б.М., Яворская Н.М. Справочник по сварочному оборудованию. 2 изд. Киев, 1983.

Да арт. Зварачнае абсталяванне. Схема зварачнага трансфарматара з рухомай абмоткай: 1 — ручка рэгулятара велічыні току; 2, 3 — рухомая і нерухомая абмоткі; 4 — магнітаправод; 5 — дэталь, якая зварваецца; 6 — электрод.
Да арт. Зварачнае абсталяванне. Зварачны трактар для дугавой зваркі ў ахоўных газах: 1 — зварачная гарэлка; 2 — вадатокаправод; 3 — электрарухавік; 4 — механізм падачы электроднага дроту; 5 — цялежка.

т. 7, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)