збэ́йсаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. збэ́йсаю збэ́йсаем
2-я ас. збэ́йсаеш збэ́йсаеце
3-я ас. збэ́йсае збэ́йсаюць
Прошлы час
м. збэ́йсаў збэ́йсалі
ж. збэ́йсала
н. збэ́йсала
Загадны лад
2-я ас. збэ́йсай збэ́йсайце
Дзеепрыслоўе
прош. час збэ́йсаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

збэ́йсаць сов., прост. перевести́, истреби́ть, уничто́жить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збэ́йсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Закінуць, згубіць, страціць. Збэйсаў недзе ножык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Збэ́йсаць ’згубіць’, мсцісл. ’дарэмна растраціць’ (Юрч. Фраз. 2), збайса́ць ’згубіць, аддаць, знасіць’ (Мат. Гом.), ’здратаваць, стаптаць, знішчыць’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад бэйбас, байбак ’гультай’ (гл.): *з‑бэйбас‑аць ’прагультаяваць’? Параўн. яшчэ лат. bèigts ’закончаны, згублены, мёртвы’, beĩgas ’канец, смерць’. Гл. яшчэ збэ́рсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)