збо́рня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. збо́рня збо́рні
Р. збо́рні збо́рняў
Д. збо́рні збо́рням
В. збо́рню збо́рні
Т. збо́рняй
збо́рняю
збо́рнямі
М. збо́рні збо́рнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

збо́рня ж., уст., разг.

1. собра́ние ср., сход м., схо́дка;

2. (помещение) собра́ние ср.;

3. посиде́лки мн.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збо́рня, ‑і, ж.

Разм.

1. Сход, сходка; зборышча. Зборня ўнялася і перайшла да звычайных разважанняў, жартаў, смеху і піскаў. Гартны.

2. Уст. Памяшканне, дзе адбываліся сходы грамады; зборная. На ганку перад зборняю спаткаў Лабановіча валасны стораж дзед Піліп. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прасто́тазборня простых людзей’ (Нас.). Ад про́сты з суф. зборнасці ‑ота, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мирско́й

1. уст. (людской) людскі́;

мирска́я молва́ людска́я гаво́рка; пагало́ска;

2. (светский) све́цкі, лю́дскі;

мирски́е дела́ све́цкія (людскі́я) спра́вы;

мирска́я суета́ людска́я ма́рнасць;

3. ист. грама́дскі;

мирска́я изба́ збо́рня;

мирская схо́дка сход грамады́, вяско́вы сход.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

собра́ние ср.

1. (коллекций, сочинений) збор, род. збо́ру м.;

2. (членов какой-л. организации) сход, род. схо́ду м.;

оповести́ть о собра́нии абвясці́ць сход;

3. (выборный орган) сход, род. схо́ду;

Учреди́тельное собра́ние ист. Устано́ўчы сход;

Национа́льное собра́ние Респу́блики Белару́сь Нацыяна́льны сход Рэспу́блікі Белару́сь;

Законода́тельное собра́ние Заканада́ўчы сход;

4. (место, здание) уст. збо́рня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)