збе́дніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм.).

Прыкінуцца бедным, няшчасным.

|| незак. збядня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збе́дніцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. збе́днюся збе́днімся
2-я ас. збе́днішся збе́дніцеся
3-я ас. збе́дніцца збе́дняцца
Прошлы час
м. збе́дніўся збе́дніліся
ж. збе́днілася
н. збе́днілася
Загадны лад
2-я ас. збе́дніся збе́дніцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час збе́дніўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

збе́дніцца сов., разг. прибедни́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збе́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. Прыкінуцца бедным, няшчасным. — Я збеднілася, кажу, удава, няма, кажу, чаго на плечы ўсцягнуць. Лобан. [Буржуй] збедніўся, ну, проста сірата казанская, — якія ў яго грошы, калі вайна, разруха. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збядня́цца гл. збедніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прибедни́ться сов. прыбе́дніцца, збе́дніцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збядня́цца несов., разг. прибедня́ться; см. збе́дніцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

збядня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да збедніцца.

2. Зал. да збядняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІЗАТО́ПНЫ АБМЕ́Н,

працэс пераразмеркавання ізатопаў якога-н. элемента паміж рэчывамі ў час хім. рэакцый. Напр., калі хлорысты вадарод, абагачаны цяжкім ізатопам хлору, змяшаць з хлорам прыроднага ізатопнага саставу, то ў выніку І.а. хлор абагаціцца цяжкім ізатопам, а хлорысты вадарод збедніцца ім. Выкарыстоўваецца ў хім. даследаваннях для вывучэння элементарных стадый хім. працэсаў (гл. Ізатопныя індыкатары), для канцэнтравання патрэбнага ізатопу і інш.

Пры І.а. адбываецца замена аднаго ізатопу хім. элемента на іншы яго ізатоп у малекулах дадзенага рэчыва з захаваннем іх элементарнага саставу. Рэакцыі І.а. могуць ісці ў гамагенным (напр., у растворы паміж раствораным рэчывам і растваральнікам, у сумесі газаў) і гетэрагенным (напр., паміж цвёрдым ці вадкім рэчывам і нерастваральным газам) асяроддзі. Скорасць працякання І.а. вызначаецца механізмам рэакцый.

Э.​А.​Рудак.

т. 7, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)