Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рэспубліка Заір 5/574; 9/267—270 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Заи́рЗаі́р, -ра м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заи́р(денежная единица)заі́р, -ра м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Zaire
[zɑ:ˈɪr]
Заі́р
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АЛМА́ЗНЫ СІНДЫКА́Т,
міжнародная манаполія па збыце прыродных і сінтэтычных алмазаў, Засн. ў 1892, аб’ядноўвае ПАР, Заір, Танзанію, Намібію і інш. Кантралюе 60—65% збыту алмазаў. Вядучая роля ў алмазным сіндыкаце належыць кампаніі «Дэ Бірс кансалідэйтэд майнс».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дэмакратычная Рэспубліка Конга, гл. Рэспубліка Заір
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІНЕ́Я НІ́ЖНЯЯ,
прыродная вобласць у Цэнтр. Афрыцы, уздоўж узбярэжжа Гвінейскага зал. і Атлантычнага ак., паміж зал. Біяфра на Пн і нізоўямі р. Кванза на Пд. Уключае вузкую (50 — 100 км) прыморскую нізіну і стромка ўзнятае над ёю Паўд.-Гвінейскае ўзвышша. Пераважныя выш. ад 700 да 2000 м, найб. — 4070 м (дзеючы вулкан Камерун). Клімат пераходны ад экватарыяльнага на Пн да трапічнага пасатнага на Пд. Вільготнасць памяншаецца з Пн на Пд пад уплывам халоднага Бенгальскага цячэння. Ападкаў на б.ч.тэр. 1000—1500 мм за год, на наветраных схілах гор 3000—4000 мм (на зах. схілах г. Камерун больш за 10 000 мм — самае вільготнае месца Афрыкі). На тэр. Гвінеі Ніжняй у акіян упадае р. Конга (Заір). На Пн — вечназялёныя экватарыяльныя лясы, на Пд ад вусця р. Конга пераважаюць саванны. На крайнім Пд знаходзяцца прыморскія нізіны — паўпустыні і пустыні. У межах Гвінеі Ніжняй поўнасцю або часткова размешчаны Камерун, Экватарыяльная Гвінея, Габон, Конга, Заір, Ангола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́НГА (Kananga),
горад на Пд Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (да мая 1997 наз.Заір), на р. Лулуа. Да 1966 называўся Лулуабург. Адм. ц. правінцыі Зах. Касаі. 301 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Трансп. і гандл. цэнтр раёна здабычы алмазаў. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л. піваварная і мукамольная), фармацэўтычная, бавоўнаачышчальная, эл.-тэхн. (быт. прылады). ЦЭС. Краязнаўчы музей.