за́ячына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. за́ячына
Р. за́ячыны
Д. за́ячыне
В. за́ячыну
Т. за́ячынай
за́ячынаю
М. за́ячыне

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

за́ячына ж. зайча́тина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́ячына і зае́чына, ‑ы, ж.

Мяса зайца як ежа; зайчаціна. Прыгатаваць заячыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зае́чына,

гл. заячына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зае́чына ж., см. за́ячына

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зайча́ціна ж., обл., см. за́ячына

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зайча́тина зае́чына, -ны ж., за́ячына, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́ячина зае́чына, -ны ж., за́ячына, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зайча́ціна, ‑ы, ж.

Мяса зайца як ежа; заячына. Увечары [Шпунцік] звычайна выпісаў чарку зуброўкі і закусваў зайчацінай. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́яц, зайца, м.

1. Невялікі звярок атрада грызуноў, з доўгімі заднімі нагамі, доўгімі вушамі і кароткім хвастом. Заяц-бяляк. Заяц-русак. □ Па густым зарасніку, як вецер, праімчаўся спуджаны некім касавокі заяц. Якімовіч. // Футра гэтага звярка. // Мяса зайца як ежа; заячына.

2. Разм. Пра безбілетнага пасажыра. З запіскаю ад Баўдзея пайшоў Лабановіч на Новы Свет.. шукаць таго спрытнага обер-кандуктара, што жыў на грошы ад правозу безбілетных пасажыраў, або «зайцаў», як іх там называлі. Колас.

•••

Забіць двух зайцаў гл. забіць.

Пагнацца за двума зайцамі гл. пагнацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)