Зачы́сце

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Зачы́сце
Р. Зачы́сця
Д. Зачы́сцю
В. Зачы́сце
Т. Зачы́сцем
М. Зачы́сці

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Зачысце (в.) 2/168 (к.); 4/537

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЧЫ́СЦЕ,

вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., каля р. Сха. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПнУ ад г. Барысаў, 106 км ад Мінска, 16 км ад чыг. ст. Прыяміна. 390 ж., 217 двароў (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 7, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)