зачырване́цца, -е́юся, -е́ешся, -е́ецца; зак.

1. Тое, што і зачырванець.

2. Пачырванець ад сораму, збянтэжанасці.

Дзяўчына зачырванелася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачырване́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зачырване́юся зачырване́емся
2-я ас. зачырване́ешся зачырване́ецеся
3-я ас. зачырване́ецца зачырване́юцца
Прошлы час
м. зачырване́ўся зачырване́ліся
ж. зачырване́лася
н. зачырване́лася
Загадны лад
2-я ас. зачырване́йся зачырване́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зачырване́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зачырване́цца сов.

1. закрасне́ться, заале́ться, заале́ть, зарде́ться;

2. (от смущения, стыда и т.п.) зарде́ться, покрасне́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зачырване́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

1. Тое, што і зачырванець (у 1 знач.). Наперадзе зачырванеўся школьны дах.

2. Тое, што і зачырванець (у 2 знач.). Зямля была ў прыцемках, а ўсход ужо зачырванеўся. Хомчанка. // Пачырванець ад сораму, збянтэжанасці, хвалявання. Аленка зачырванелася ад сораму і вочы ўніз апусціла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачырване́цца rot wérden, erröten vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

закрасне́ться зачырване́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарде́ться зардзе́цца, зачырване́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заале́ться запунсаве́цца, запунсаве́ць; (закраснеться, покраснеть) зачырване́цца, пачырване́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pąs, ~u

м.

1. пунсовы колер;

2. яркі румянец;

stanąć w ~ach — зачырванецца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пуры́шка ’парэчка’ (Адм.): заружавеўшыся, маўляў, пурышкі на ясным сонцы (Лёсік) сюды ж, магчыма, і рус. пуры́ш ’індык’. Відаць, узыходзіць да *pyriti/*puriti ’смажыць, пячы’, параўн. серб.-харв. пу̏рити ’падсмажваць’, укр. пи́рити ’чырванець ад гневу’, славен. piriti se ’чырванець (ад злосці)’, польск. zapyrzyć się ’зачырванецца’, в.-луж. pyrić ’паліць’, што да *pyrь ’агонь’ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 202–203); інакш адносна рускага слова Фасмер, 3, 410 (< рус. пы́рить ’тапырыць пер’е’). Паводле Трубачова (Зб. памяці Талстога, 1, 309), зыходнае *puriti з першапачатковым значэннем ’пячы, грэць’ захавалася толькі ў прыставачных утварэннях, куды адносяцца рус. дыял. опу́ри́ть ’абдаць мачой’ і пад. Параўн., аднак, рус. дыял. пу́рить ’мачыцца’ і папярэдняе слова. Не выключана, што з’яўляецца адаптаваным паланізмам, параўн. польск. porzeczki ’парэчкі’ (Арашонкава–Чабатар, Адм.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)