зачасці́ць, -чашчу́, -часці́ш, -часці́ць; -часці́м, -часціце́, -часця́ць; зак. (разм.).

1. Пачаць рабіць што-н. часта.

З. у госці.

Дзе не любяць — не гасці, а дзе любяць — не часці (прыказка).

2. Паліцца частымі кроплямі.

Дождж зачасціў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачасці́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зачашчу́ зачасці́м
2-я ас. зачасці́ш зачасціце́
3-я ас. зачасці́ць зачасця́ць
Прошлы час
м. зачасці́ў зачасці́лі
ж. зачасці́ла
н. зачасці́ла
Загадны лад
2-я ас. зачасці́ зачасці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зачасці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зачасці́ць сов., в разн. знач. зачасти́ть;

з. у го́сці — зачасти́ть в го́сти;

і́ў дождж — зачасти́л дождь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зачасці́ць, ‑чашчу, ‑часціш, ‑часціць; зак.

Разм.

1. Пачаць рабіць што‑н. у хуткім тэмпе. Конь зачасціў капытамі па знаёмай лёгкай выезджанай дарозе. Галавач.

2. Пачаць часта паўтарацца. Зачасцілі дажджы. □ Сярод руін зачасцілі аўтаматныя стрэлы, але крэпасць на іх ужо не адказвала. Лупсякоў.

3. Пачаць часта хадзіць куды‑н. Людзі з вёсак, з двароў зачасцілі ў мястэчка. Гартны. А праз тыдні два падкія да мастацтва гараджане зачасцілі ў майстэрню новага мастака. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачасти́ть сов., разг. зачасці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пачасці́ць, ‑чашчу, ‑часціш, ‑часціць; ‑часцім, ‑часціце; зак.

1. Зрабіць больш частым, часцейшым.

2. Тое, што і зачасціць (у 3 знач.). Толькі меншы брат Васіль покуль што ведаў, што Вінцэсь пачасціў на выган. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зала́дить сов., разг.

1. (повторять одно и то же) зала́дзіць; задзяўбці́;

2. (повадиться) уна́дзіцца; (зачастить) зачасці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)