зачаса́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зачашу́ зачэ́шам
2-я ас. зачэ́шаш зачэ́шаце
3-я ас. зачэ́ша зачэ́шуць
Прошлы час
м. зачаса́ў зачаса́лі
ж. зачаса́ла
н. зачаса́ла
Загадны лад
2-я ас. зачашы́ зачашы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зачаса́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зачаса́ць¹, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чэ́шам, -чэ́шаце, -чэ́шуць; -чашы́; -часа́ны; зак., што.

Прычэсваючы, прыгладзіць (валасы) у адным напрамку.

З. валасы на правы бок.

|| незак. зачэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачаса́ць², -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чэ́шам, -чэ́шаце, -чэ́шуць; -чашы́; -часа́ны іэ́саны; зак., што.

Чэшучы тапаром, рабіць вузейшым, вастрэйшым з аднаго боку.

З. кол.

|| незак. зачэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачаса́ць I сов. (волосы) причеса́ть; зачеса́ть

зачаса́ць II сов., плотн. затеса́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зачаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Прыгладзіць валасы грэбенем у адным напрамку; прычасаць. Баляслаў вымыўся ўжо, зачасаў мокрыя валасы. Чорны.

зачаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

1. Чэшучы тапаром, завастрыць канец палкі, кала і пад. Зачасаць палю.

2. Зрабіць засечку, зачос. Зачасаць бервяно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачаса́ць

1. (валасы) glatt kämmen

2. буд. behuen vt; nspitzen vt;

зачаса́ць кол inen Pfahl nspitzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зачэ́сваць¹ гл. зачасаць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачэ́сваць² гл. зачасаць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазачэ́сваць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Зачасаць, прычасаць усё, многае.

П. валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазачэ́сваць², -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Зачасаць, завастрыць усё, многае.

П. колле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)