заціка́віцца, -ка́ўлюся, -ка́вішся, -ка́віцца; зак., кім-чым.

Праявіць, адчуць цікавасць да каго-, чаго-н.

З. музыкай.

|| незак. заціка́ўлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. заціка́ўленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заціка́віцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заціка́ўлюся заціка́вімся
2-я ас. заціка́вішся заціка́віцеся
3-я ас. заціка́віцца заціка́вяцца
Прошлы час
м. заціка́віўся заціка́віліся
ж. заціка́вілася
н. заціка́вілася
Загадны лад
2-я ас. заціка́ўся заціка́ўцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час заціка́віўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заціка́віцца сов. заинтересова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заціка́віцца, ‑каўлюся, ‑кавішся, ‑кавіцца; зак., кім-чым і без дап.

Адчуць цікавасць да каго‑, чаго‑н.; сканцэнтраваць сваю ўвагу на кім‑, чым‑н. [Надзя] зацікавілася работай гуртка і наведвала яго з вялікай ахвотай. Шахавец. Сонцаў адчуў, як слухачы яго зацікавіліся адразу. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заціка́віцца sich interessíeren, Interésse zéigen (чым-н. für A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заинтересова́ться заціка́віцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заціка́ўленасць, -і, ж.

1. гл. зацікавіцца, зацікавіць.

2. Матэрыяльны, практычны інтарэс да чаго-н.

Матэрыяльная з.

З. у справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заціка́ўлівацца несов., возвр., страд. заинтересо́вываться; см. заціка́віцца, заціка́ўліваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заціка́ўлівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зацікавіцца.

2. Зал. да зацікаўліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaciekawić się

зак. зацікавіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)