заця́ты, -ая, -ае.

1. Упарты, настойлівы ў ажыццяўленні чаго-н.

З. чалавек.

Зацятая барацьба.

Зацятая спрэчка.

2. перан. Працяглы, пастаянны, нязменны.

Зацятая варожасць.

З. боль.

3. Скрытны; затоены, насцярожаны.

Ён чалавек горды і з.

Зацятая маўклівасць.

4. Вельмі адданы чаму-н., заўзяты.

З. балельшчык.

|| наз. заця́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заця́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заця́ты заця́тая заця́тае заця́тыя
Р. заця́тага заця́тай
заця́тае
заця́тага заця́тых
Д. заця́таму заця́тай заця́таму заця́тым
В. заця́ты (неадуш.)
заця́тага (адуш.)
заця́тую заця́тае заця́тыя (неадуш.)
заця́тых (адуш.)
Т. заця́тым заця́тай
заця́таю
заця́тым заця́тымі
М. заця́тым заця́тай заця́тым заця́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заця́ты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заця́ты заця́тая заця́тае заця́тыя
Р. заця́тага заця́тай
заця́тае
заця́тага заця́тых
Д. заця́таму заця́тай заця́таму заця́тым
В. заця́ты (неадуш.)
заця́тага (адуш.)
заця́тую заця́тае заця́тыя (неадуш.)
заця́тых (адуш.)
Т. заця́тым заця́тай
заця́таю
заця́тым заця́тымі
М. заця́тым заця́тай заця́тым заця́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заця́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заця́ты заця́тая заця́тае заця́тыя
Р. заця́тага заця́тай
заця́тае
заця́тага заця́тых
Д. заця́таму заця́тай заця́таму заця́тым
В. заця́ты (неадуш.)
заця́тага (адуш.)
заця́тую заця́тае заця́тыя (неадуш.)
заця́тых (адуш.)
Т. заця́тым заця́тай
заця́таю
заця́тым заця́тымі
М. заця́тым заця́тай заця́тым заця́тых

Кароткая форма: заця́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заця́ты

1. упо́рный; насто́йчивый; (беспощадный — ещё) лю́тый;

~тая барацьба́ — упо́рная борьба́;

з. чалаве́к — упо́рный (насто́йчивый) челове́к;

з. во́раг — лю́тый враг;

2. затаённый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заця́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацяць (у 1 знач.).

2. у знач. прым. Упарты, настойлівы, які патрабуе вытрымкі, сілы. Зацятая барацьба. Зацяты бой. Зацятая спрэчка. □ Пачалося зацятае спаборніцтва трох упартых, моцных характараў. Шамякін. // Упарты, працяглы. Зацятая варожасць. Зацяты боль.

3. у знач. прым. Які тоіць, захоўвае ў сабе свае думкі, пачуцці; скрытны. Бабіч, гэты ціхі, лагодны чалавек, які ўмее так добра слухаць, цяпер строгі і зацяты. Колас. Веньяміну хацелася б быць гордым і зацятым. Навуменка. // Напружаны, насцярожаны, затоены. У зацятай маўклівасці замерла вёска. Мала з якой хаты не было чалавека ў партызанах. Асіпенка.

4. у знач. прым. Вельмі адданы, верны чаму‑н.; заўзяты. Зацяты балельшчык. □ Барташэвіч злосна бліскаў на мяне вачыма, быццам я быў яго даўні і зацяты вораг. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заця́та прысл., заця́ты

1. (упарты, настойлівы) hrtnäckig, behrrlich;

2. (скрытны) verschlssen, zurückhaltend;

3. (адданы, верны) ergben, treu, zelstrebig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

завзя́тый разг. заўзя́ты, заця́ты, зая́длы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лю́тый

1. лю́ты; жо́рсткі; (ярый — ещё) заця́ты;

лю́тый враг лю́ты (жо́рсткі, заця́ты) во́раг;

лю́тый моро́з лю́ты (страшэ́нны) маро́з;

2. (рьяный) прост. заўзя́ты, заця́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зая́длы, -ая, -ае (разм.).

1. Які надта прыахвоціўся да чаго-н., заўзяты.

З. курэц.

2. Які вядзецца, выконваецца з асаблівай упартасцю, зацяты.

Заядлая спрэчка.

3. Злосны, задзірысты.

З. чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)