зацяплі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зацяплю́ зацяплі́м
2-я ас. зацяплі́ш зацепліце́
3-я ас. зацяплі́ць зацяпля́ць
Прошлы час
м. зацяплі́ў зацяплі́лі
ж. зацяплі́ла
н. зацяплі́ла
Загадны лад
2-я ас. зацяплі́ зацяплі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час зацяплі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зацяплі́ць,

гл. зацепліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заце́пліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць і зацяплі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Запаліць (агонь, свечку і пад.). Зацеплілі трубкі гуралі. Танк. Паўночных віхураў краіна Лагодна сустрэла яго: Паклікала ў дом між ялінак, Зацепліла ў лямпе агонь. Лось. // перан. Прымусіць узнікнуць, з’явіцца. [Ірына] прыціскала да сябе дзіця, хутала яго ў старую коўдрачку, сагравала сваім дыханнем, як бы збіраючыся зацяпліць жыццё ў гэтым маленькім.. цельцы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заце́плены і зацяплёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зацепліць, зацяпліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)