зацямне́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. зацямне́нне
Р. зацямне́ння
Д. зацямне́нню
В. зацямне́нне
Т. зацямне́ннем
М. зацямне́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зацямне́нне ср.

1. затемне́ние;

2. затемне́ние;

3. перен. затемне́ние, помраче́ние;

1-3 см. зацямні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацямне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зацямняць — зацямніць і стан паводле знач. дзеясл. зацямняцца — зацямніцца. Зацямненне акон. Зацямненне свядомасці.

2. Маскіроўка святла як адзін са сродкаў проціпаветранай абароны. Зацямненне горада. Праверыць зацямненне.

3. Спец. Зацямнёнае месца, якое выяўляецца дзе‑н.; пацямненне. Зацямненне ў лёгкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацямне́нне н.

1. Verdúnk(e)lung f -, -en; мед. Verscháttung f -, -en;

2. (маскіроўка святла) Verdúnk(e)lung f;

3. перан. разм. Géistesverwírrung f -;

зацямне́нне розуму Bewússtseinstrübung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зацямні́ць, -цямню́, -це́мніш, -це́мніць; -цямнёны; зак., што.

1. Зрабіць цёмным або закрыць чым-н. цёмным, не прапускаючым святло.

Хмары зацямнілі сонца.

З. фон карціны.

2. Замаскіраваць.

З. горад.

3. перан. Зрабіць менш ясным.

З. свядомасць.

|| незак. зацямня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

З. сутнасць справы (перан.).

|| наз. зацямне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затемне́ние зацямне́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

помраче́ние зацямне́нне, -ння ср.;

помраче́ние созна́ния зацямне́нне свядо́масці (па́мяці);

◊

уму́ помраче́ние про́ста дзі́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ТЫ́ФЫ (ад грэч. typhos зацямненне свядомасці),

вострыя інфекц. хваробы, якія характарызуюцца ліхаманкай, інтаксікацыяй і з’явамі парушэння (зацямнення) свядомасці. Адрозніваюць брушны тыф, зваротны тыф, сыпны тыф, паратыфы, клешчавы Т. Кожны з Т. мае па некалькі клінічных форм (напр., брушны Т. бывае абартыўны, амбулаторны, гемарагічны).

т. 16, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Амаро́ка ’зацямненне’ (КЭС) да морак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zamroczenie

н. зацямненне;

zamroczenie świadomości — зацямненне свядомасці;

zamroczenie alkoholem — ап’яненне, ачмурэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)