зацю́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што) (разм.).

Пастаяннымі прычэпкамі, нападкамі зрабіць запужаным, забітым.

Зусім зацюкалі хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацю́каць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зацю́каю зацю́каем
2-я ас. зацю́каеш зацю́каеце
3-я ас. зацю́кае зацю́каюць
Прошлы час
м. зацю́каў зацю́калі
ж. зацю́кала
н. зацю́кала
Загадны лад
2-я ас. зацю́кай зацю́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час зацю́каўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зацю́каць сов., прост.

1. (убить ударами) затю́кать;

2. (довести до отупления) задёргать, зату́ркать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацю́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм.

1. Забіць ударамі.

2. перан. Давесці да атупення; затукаць. Зацюкаць чалавека.

зацю́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць цюкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затю́кать сов., прост.

1. (топором и т. п.) зацю́каць, пача́ць цю́каць;

2. (убить ударами) забі́ць, зацю́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зату́ркать сов., прост. зату́заць, загна́ць, забі́ць, зацю́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацю́каны прост.

1. затю́канный;

2. задёрганный, зату́рканный;

1, 2 см. зацю́каць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацю́каны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зацюкаць.

2. у знач. прым. Запужаны, забіты; затуканы. І шкода пакідаць сваю хату, абжытую і цёплую; шкода маўклівай зацюканай маці. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zahukać

зак.

1. закрычаць; крыкнуць;

2. запалохаць; зацюкаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)