заце́рціся, затру́ся, затрэ́шся, затрэ́цца; затро́мся, затраце́ся, затру́цца; зацёрся, -це́рлася; затры́ся; зак. (разм.).

Забрацца (у натоўп, у групу людзей); пранікнуць.

З. ў натоўп.

|| незак. заціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заце́рціся

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затру́ся затро́мся
2-я ас. затрэ́шся затраце́ся
3-я ас. затрэ́цца затру́цца
Прошлы час
м. зацё́рся заце́рліся
ж. заце́рлася
н. заце́рлася
Загадны лад
2-я ас. затры́ся затры́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зацё́ршыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заце́рціся сов. затере́ться;

на́дпіс ~цёрся — на́дпись затёрлась

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заце́рціся, ‑труся, ‑трэшся, ‑трэцца; ‑тромся, ‑трацеся; пр. зацёрся, ‑церлася; зак.

1. Знікнуць, стаць нябачным, невыразным пад уздзеяннем трэння або якіх‑н. іншых прычын. След зацёрся. □ Акопы не зацёрліся, хоць параслі сасоннікам. Брыль.

2. Схавацца, забраўшыся ў натоўп, у групу людзей. Хлопец паспяшаўся зацерціся ў натоўпе. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затере́ться заце́рціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зацерціся.

2. Зал. да заціраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заціра́цца несов., возвр., страд. затира́ться; см. заце́рціся, заціра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыце́рціся, прытруся, прытрэшся, прытрэцца; прытромся, прытрацеся; пр. прыцёрся, ‑церлася; заг. прытрыся; зак.

1. Трохі, няпоўнасцю сцерціся, зацерціся. У кожным разе рысунак быў старадаўні, гэта відно было з таго, што некаторыя рысы яго даволі-такі прыцерліся. Чорны.

2. Шчыльна падагнацца да чаго‑н. у выніку спецыяльнай апрацоўкі. Дэталі машыны добра прыцерліся. // перан. Прыстасавацца, прыладзіцца. Цяпер Назар прыцёрся ўжо каля зяця, і, здаецца, яму і на свеце больш нічога не трэба. Сабаленка. Трэба пароўну, па-чэснаму. Каб не атрымлівалася так, што хто скарэй прыцёрся к новаму старшыні, той і наверсе. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)