зацве́рдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

Канчаткова ўстанавіць, прыняць, афіцыйна аформіць.

З. праект.

З. на пасаду дырэктара.

|| незак. зацвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зацвярджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацве́рдзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зацве́рджу зацве́рдзім
2-я ас. зацве́рдзіш зацве́рдзіце
3-я ас. зацве́рдзіць зацве́рдзяць
Прошлы час
м. зацве́рдзіў зацве́рдзілі
ж. зацве́рдзіла
н. зацве́рдзіла
Загадны лад
2-я ас. зацве́рдзі зацве́рдзіце
Дзеепрыслоўе
прош. час зацве́рдзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зацве́рдзіць сов. утверди́ть;

з. план пра́цы — утверди́ть план рабо́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацве́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Прызнаць афіцыйна ўстаноўленым, прынятым. Зацвердзіць пяцігадовы план. Зацвердзіць праект. Зацвердзіць парадак дня сходу. // Аформіць юрыдычна, у законным парадку. Войт патрабаваў вярнуць стары магістрат да кіравання горадам. Гэты прысуд зацвердзіў кароль. Шынклер.

2. каго. Афіцыйна прызначыць каго‑н. куды‑н. або кім‑н. Зацвердзіць на пасаду дырэктара. Зацвердзіць загадчыкам фермы. // Юрыдычна пацвердзіць законнасць чыіх‑н. правоў, абавязкаў і пад. Зацвердзіць дзяцей у правах спадчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацве́рдзіць, зацвярджа́ць bestätigen vt, sanktioníeren vt;

зацве́рдзіць зако́н ein Gesétz verábschieden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зацве́рджаны утверждённый; см. зацве́рдзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацвярджа́ць несов. утвержда́ть; см. зацве́рдзіць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацвярджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зацвердзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацве́рджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зацвердзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zatwierdzić

зак. зацвердзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)