захлыну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. захлыне́ захлыну́ць
Прошлы час
м. захлыну́ў захлыну́лі
ж. захлыну́ла
н. захлыну́ла

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

захлыну́ць, ‑не; зак., каго-што.

Заліць, пакрыць поўнасцю (пра ваду). Паводка захлынула берагі. // перан. Захапіць, паглынуць (пра пачуцці). Гарачая хваля ўдзячнасці і нейкага іншага пачуцця, якому .. [Вася] і назвы не знаходзіў, захлынула яго. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захлына́ць, ‑ае.

Незак. да захлынуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)