затулі́цца, -улю́ся, -у́лішся, -у́ліцца; зак. (разм.).

Засланіць сябе чым-н. ад чаго-н. або захінуцца ў што-н., схавацца за каго-, што-н., куды-н.

З. ад ветру.

З. ў плашч.

Хлопчык затуліўся за маці.

|| незак. зату́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затулі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затулю́ся зату́лімся
2-я ас. зату́лішся зату́ліцеся
3-я ас. зату́ліцца зату́ляцца
Прошлы час
м. затулі́ўся затулі́ліся
ж. затулі́лася
н. затулі́лася
Загадны лад
2-я ас. затулі́ся затулі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час затулі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

затулі́цца сов., разг.

1. закры́ться;

з. ад ве́тру — закры́ться от ве́тра;

2. (за каго, што, у што) спря́таться; укры́ться (за кого, что);

з. за дрэ́ва — спря́таться за де́рево

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затулі́цца, ‑тулюся, ‑туліліся, ‑туліцца; зак.

Разм.

1. Затуліць, засланіць сябе чым‑н. ад чаго‑н. Затуліцца ад сонца. Затуліцца каўняром ад ветру.

2. Захінуцца ў што‑н., схавацца за каго‑, што‑н., дзе‑н. Затуліцца ў плашч. □ Крыху адышоўшы ў бок,.. [падрыўнік] затуліўся за калматую елку, гатовы біцца да апошняга патрона. Шахавец. Сяргейка спалохана затуліўся за пагранічніка, як за родную маці ў час небяспекі. Сабаленка. Калі затуліцца ноччу дзе-небудзь ля палявой дарогі, то можна ўбачыць не аднаго зайца. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зату́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да затуліцца.

2. Зал. да затульваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да затуліцца.

2. Зал. да затуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахво́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Разм. лаянк. Нягоднік, падлюга. — От прахвост! Нагнаў на мяне страху, а сам у кусты. Бажко. Адно неадчэпна чаўплося ў галаве: Генадзь прахвост; ён ажаніўся з Вікторыяй, каб затуліцца на гады вучобы за ягоную, Міхалаву, спіну. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зату́львацца несов., разг.

1. закрыва́ться;

2. (за каго, што, у што) пря́таться; укрыва́ться (за кого, что);

1, 2 см. затулі́цца;

3. страд. закрыва́ться, прикрыва́ться; см. зату́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)